падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Відэатэка

Відэатэка Польскага Інстытута ў Мінску запрашае ўсіх, каго цікавіць польская кінематаграфія, браць на часовае карыстанне фільмы на VHS i DVD на польскай мове ў аўторак з 10: 00 да 14: 00  і ў пятніцу з 12: 00 да 16: 00.

Відэатэку складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, гэта мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.

Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей, сярод прапанаваных кінастужак не толькі класічныя польскія творы, але і апошнія наватарскія працы сучасных польскіх рэжысёраў.

Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.

Каардынатар — ІГАР БЛІНКОЎ