Курсы польскай мовы
Штогод набіраюцца слухачы на двухгадовыя “Курсы польскай мовы” для дарослых, арганізаваныя ў Мінску, Гомелі, Магілёве.
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсіённага веку.
Польскае паходжанне не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры
Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май.
Заняткі праходзяць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны.
Групы налічваюць каля 20-30 асобаў.
ПРЫЁМ ЗАЯЎ НА 2011-2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД СКОНЧАНЫ.



