КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ
Мінародны музычны фестываль «Шапэн і яго Еўропа»

58 выключных канцэртаў, больш за 1000 сусветна вядомых музыкантаў, ў праграме – шэдэўры майстроў барока, класкі і рамантызму – усё гэта ў межах VI Мінароднага музычнага фестывалю «Шапэн і яго Еўропа», які адбудзецца з нагоды 200-ай гадавіны з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна. Гэта будзе адна з найважнейшых культурных падзей гэтага года ў Польшчы. «Галоўны прынцып фестывалю – прэзентацыя вытокаў стылю Шапэна, паказанне музычнага пейзажу шапэнаўскай эпохі, а адначасова погляд на сучасную Еўропу і прысутныя ў ёй сляды кампазітара. Вельмі важным для нас з’яўляецца прадстаўленне музыкі ў яе арыгінальным, гістарычным гучанні. У гэтым годзе мы збіраемся сканцэнтрыраваць увагу на творчасці XIX стагоддзя» – расказвае мастацкі дырэктар фестывалю Станіслаў Ляшчыньскі. Летні месяц музыкі пачнецца ў Варшаве 1 жніўня. Канцэрты запланаваны ў Канцэртнай студыі Польскага Радыё імя Вітольда Лютаслаўскага, Нацыянальнай Філармоніі і Вялікім Тэатры – Нацыянальнай Оперы.
2012: Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад



