падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Конкурс плаката да 100-годдзя Польскага алімпійскага камітэта

Польскі алімпійскі камітэт, Таварыства творцаў прыкладной графікі (Польшча) і варшаўская Акадэмія мастацтва арганізуюць міжнародны конкурс плаката, прымеркаваны да 100-годдзя Польскага алімпійскага камітэта. Мерапрыемства натхнёна багатай традыцыяй польскага спартыўнага плаката.

Спорт, асабліва імкненне да алімпійскіх спаборніцтваў як найвышэйшай формы чалавечай дасканаласці, стаў важнай і шырока акрэсленай тэмай, з часам заклаўшы традыцыі спартыўнага плаката.

Ідэяй конкурсу з'яўляецца зварот да асобы алімпійца як галоўнага героя калектыўнай свядомасці і да гуманітарных каштоўнасцяў алімпійскага спорту, такіх як: імкненне да дасканаласці, павагі, сумленнасці, салідарнасці, супольнасці, захавання чалавечай годнасці, узаемаразумення, мірнага суперніцтва, радасці ад заняткаў спортам. З нагоды 100-годдзя стварэння Польскага алімпійскага камітэта варта папулярызаваць гэтыя каштоўнасці ў грамадскай свядомасці і імкнуцца да ўмацавання культурнай спадчыны Алімпійскіх гульняў.

Конкурс мае адкрыты характар, удзел можа ўзяць любая паўналетняя фізічная асоба пры ўмове выканання Правілаў конкурсу.

Конкурс працягваецца да 10 жніўня 2019 года.

Падрабязнасці на сайце Польскага алімпійскага камітэта 
 


2019: Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Красавiк | Люты
2018: Лiстапад | Кастрычнiк
2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад