падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Конкурс на лепшую публікацыю, прысвечаную гісторыі Польшчы


Міністр замежных спраў аб’яўляе конкурс на лепшую публікацыю на замежнай мове, якая папулярызуе гісторыю Польшчы, і лепшую публікацыю на польскай мове па гісторыі польскай дыпламатыі, выдадзеную ў 2015 і 2016 г. Гісторыкі могуць дасылаць свае работы да 15 верасня 2017 г.

На конкурс можна дасылаць як навуковыя манаграфіі, так і папулярна-навуковыя выданні і агляды навуковых крыніц. Пераможца ў намінацыі “Лепшая публікацыя на замежнай мове, якая папулярызуе гісторыю Польшчы” атрымае грашовую прэмію ў памеры 10 тыс. еўра, пераможца ў намінацыі “Лепшая публікацыя на польскай мове па гісторыі польскай дыпламатыі” – 20 тыс. злотых.

Прэміі конкурсу зацвярджае Міністр замежных спраў па хадайніцтве Савета па гістарычнай дыпламатыі.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • для прыняцця ўдзелу ў конкурсе работы неабходна даслаць да 15 верасня 2017 года (лічыцца дата паступлення ў Міністэрства замежных спраў).

  • На конкурс неабходна даслаць 3 экземпляры работы і далучыць, калі гэта магчыма, апублікаваныя рэцэнзіі, водгукі і выдавецкія рэцэнзіі.

  • На сёлетні конкурс можна дасылаць толькі работы, выдадзеныя ў 2015–2016 гг.

  • Публікацыі неабходна даслаць па адрасе: Ministerstwo Spraw Zagranicznych, Departament Dyplomacji Publicznej i Kulturalnej, Al. J. Ch. Szucha 23, 00-580 Warszawa; на канверце неабходна пазначыць „Konkurs Historyczny Ministra SZ”; альбо прынесці ў Канцылярыю Міністэрства замежных спраў (Dziennik Podawczy Ministerstwa Spraw Zagranicznych, al. J. Ch. Szucha 21), уваход з вул. Літоўскай, з 8:15 да 16:15 з панядзелка па пятніцу.

  • Пытанні, якія датычаць конкурсу, можна дасылаць па адрасе: minsk@instytutpolski.org 

МЗС не вяртае дасланыя на конкурс работы.

Падрабязныя ўмовы конкурсу акрэслівае: Распараджэнне № 24 Міністра замежных спраў ад 18 ліпеня 2017 г. „Аб Гістарычным конкурсе Міністра замежных спраў” (з дадаткамі).


2017: Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень