падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Інтэрактыўная выстава да гадавіны Варшаўскага Паўстання

Сёння, у 73-ю гадавіну Варшаўскага паўстання, запрашаем усіх на ўнікальную, інтэрактыўныю онлайн-выставу, прысвечаную Паўстанню, яго генезісу, ходу, наступствам і перад усім людзям, якія аддалі сваё жыццё. Як салдатам, якія загінулі ў гераічнай барацьбе, так і цывільным жыхарам Варшавы, якія паляглі ў выніку баявых дзеянняў ці былі закатаваны немцамі падчас масавых экзекуцый. (Даступна рускамоўная версія)


ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА. ВАРШАЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1944


Праект быў падрыхтаваны ў рамках супрацоўніцтва паміж берлінскім Фондам “Тапаграфія тэррора” і Музеем Варшаўскага паўстання да 70-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання. Адным з элементаў праекта стала інтэрактыўная інтэрнэт-старонка, адаптаваная таксама для прагляду на мабільных прыстасаваннях. На выставе створанай і падрыхтаванай Музеем Варшаўскага Паўстання, паказана гісторыя Варшавы з 1918 г. – калі яна была горадам, пульсуючым жыццём, развіццё якога жорстка перарвала ІІ Сусветная вайна.


Арганізатары праекта: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Берліне, CULTURE.PL

Партнёры: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Польскі Інстытут у Берліне, Нацыянальны цыфравы архіў, Венгерскі Інстытут Культуры ў Варшаве.


2017: Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень