падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Польскі стэнд на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы

У перыяд з 8 да 12 лютага 2017 года на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы працаваў польскі стэнд, арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім Інстытутам у Мінску.
 
Падчас пяці выставачных дзён Польскі стэнд наведала вялікая колькасць людзей, зацікаўленых Польшчай, польскай літаратурай і гісторыяй, вывучэннем польскай мовы. Мерапрыемствы, арганізаваныя падчас выставачных дзён, карысталіся папулярнасцю сярод наведвальнікаў кірмашу. Вельмі цікавымі былі сустрэчы з "сапраўдным Занахарам" (галоўным героем кнігі Т. Далэнгі-Мастовіча, са спадаром А. Бутэвічам (перакладчыкам рамана Ст. Лема "Непераможны"), з перакладчыкамі кнігі Ф. Чарнышэвіча "Надбярэзінцы", ілюстратаркай дзіцячых кніг Монікай Хануляк.
Гандлёвая частка стэнду прапанавала для набыцця найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Выставачная частка  прэзентавала выданні Польскага Інстытута ў Мінску, публікацыі, рэкамендаваныя да знаёмства і прачытання Інстытутам кнігі (Кракаў), а таксама прадастаўленыя Польскім Інстытутам у Санкт-Пецярбургу пераклады польскай літаратуры на рускую мову.
На стэндзе можна было атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і прэзентацыях.
Польскі стэнд наведалі сярод іншых - міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч, міністр культуры РБ Барыс Святлоў, міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей, міністр унутраных спраў РБ Ігар Шуневіч, а таксама старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. 
 
На фота: старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, міністр інфармацыі РБ Лілія Ананіч, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі
 
 
 На фота:  Сакратар Пасольства РП у РБ Міхал Хаброс, міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, прэс-сакратар Пасольства РП у РБ Марцін Вайцяхоўскі
 
На фота: ілюстратарка кніг Моніка Хануляк з дзецьмі
 
На фота: "Знахар" і Дырэктар Польскага Інстытута Матэўш Адамскі
 
 
 На фота: Яраслаў Гжэндовіч, польскі пісьменнік-фантаст
 
 
 Дыплом арганізатараў XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу для Пасольства Польшчы за актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю
 
 
Фота - з архіва Польскага Інстытута ў Мінску
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
 
 
10 лютага , пятніца

15:00-16:00 - Сустрэча і аўтограф-сесія з Анатолем Бутэвічам - аўтарам перакладу на беларускую мову рамана “Непераможны” польскага пісьменніка-фантаста Станіслава Лема. Польскі стэнд

16:00-17:00 - Прэзентацыя беларускамоўнага выдання легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар». Польскі стэнд

11 лютага, субота

10:00-11:00 - Аўтарская сустрэча з Яраславам Гжэндовічам - адным з самых папулярных сучасных польскіх пісьменнікаў-фантастаў. Канферэнцыйная зала выставачнага павільёна

14:00-15:00 - Прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Фларыяна Чарнышэвіча “Надбярэзінцы” – авантурнай меладраматычнай эпапеі пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911-1920 гадах. Канферэнцыйная зала выставачнага павільёна

12 лютага, нядзеля

12:00-13:30 - Ілюстратарка дзіцячых кніг Моніка Хануляк з прэзентацыяй польскага выдавецтва “Wytwórnia” і мастацкім майстар-класам для дзетак (6-12 гадоў). Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі

Падрабязная інфармацыя на сайце і ў профілях Польскага Інстытута ў сацыяльных сетках:

Польскі стэнд арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Інстытутам кнігі (Польшча) і фірмай Ars Polona.

Партнёр: фірма UNIBEP
 

2017: Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень