падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

АБ`ЯВЫ ІНСТЫТУТА

Праграма «Gaude Polonia»

Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячную стажыроўку ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.

Праграма “Gaude Polonia” прызначаецца для маладых творцаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія маюць творчыя дасягненні ў наступных галінах культуры: музыка, мастацтва, рэстаўрацыя і ахова помнікаў, літаратура/пераклад, фільм, фатаграфія, мастацтвазнаўства.

Перыяд стажыроўкі: 1 лютага — 31 ліпеня 2011 года.

Набор удзельнікаў ажыцяўляецца на конкурснай аснове.

Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 года.

Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы http://www.nck.pl/kategoria/234/gaude-polonia/pr/true, а таксама ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах Мінска і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21 або +48 22 210 01 22).


2012: Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень