падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

«Рэйк’явік 74» - АНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦЫЯ

26 лістапада ў 19: 00 (GMT+3) чытаннем п'есы Марты Сакалоўскай “Рэйк’явік 74” завяршаецца фестываль “На розныя галасы. Polish Plays”, арганізаваны Інстытутам Адама Міцкевіча. У Мінску фестываль праходзіць у межах "Месяца польскай літаратуры".

Вольных месцаў ужо няма, але запрашаем усіх да прагляду АНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦЫІ чыткі (з польскімі цітрамі) і дыскусіі.

Трансляцыя будзе даступная на каналах Беларускага свабоднага тэатра:

https://www.youtube.com/c/BelarusFreeTheatre

https://www.facebook.com/belarusfreetheatre/

 

 
РЭЙК’ЯВІК 74
Марта Сакалоўска

Рэжысёр Юра Дзівакоў, чытаюць Андрэй Уразаў, Павал Гарадніцкі, Аляксей Сапрыкін, Аляксей Нарановіч.

Пераклад Марыі Пушкінай

П’еса заснаваная на рэальных падзеях, якія адбыліся ў 1974 годзе ў Рэйк’явіку. З розніцай у некалькі месяцаў пры падобных абставінах знікла двое мужчын. Пошукавая аперацыя скончылася нічым, пачалося следства нечуванага для Ісландыі маштабу, у выніку якога ў забойстве і саўдзельніцтве прызналіся шэсць маладых людзей. Працэс вёўся на падставе ўскосных доказаў, а вынесеныя прысуды сталі найбольш жорсткімі ў гісторыі ісландскага правасуддзя. Праз 44 гады ў кастрычніку 2018 года Найвышэйшы суд Ісландыі апраўдаў пяцярых з шасці асуджаных.

Марта Сакалоўска - пісьменніца, п’есы якой часта ставяцца і публікуюцца ў Польшчы і за мяжой. Аўтарка сцэнара і рэжысёрка дакументальнага фільма “зяно-сан” (2019). Двухкратная фіналістка конкурсу, прысвечанага польскай сучаснай драматургіі “Метафары рэчаіснасці”, трохкратная стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, лаўрэатка конкурсу “Драма!”, арганізаванага часопісам “Dwutygodnik” і Teatr IMKA, паўфіналістка Гдыньскай драматургічнай прэміі.


2020: Студзень
2019: Лiстапад | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень