падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Летнія курсы польскай мовы і культуры 2018

 
Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену інфармуе, што 15 сакавіка быў абвешчаны набор заяў на праграму Летнія курсы польскай мовы і культуры-2018.

Мэта праграмы – навучанне і папулярызацыя польскай мовы і культуры сярод замежных студэнтаў дзякуючы магчымасці іх бясплатнага ўдзелу ў арганізаваных у Польшчы летніх курсах на працягу 3 або 4 тыдняў.

Праграма разлічана на тых, хто вывучае польскую мову як замежную або толькі плануе распачаць навучанне. Праграма, якая прадугледжвае вывучэнне польскай мовы, экскурсіі і лекцыі па гісторыі і культуры Польшчы, заклікана заахвоціць замежных студэнтаў працягваць вывучаць польскую мову пасля вяртання ў свае ВНУ, а таксама прыехаць на вучобу ў Польшчу. Дзякуючы ўдзелу ў курсах іншаземцы могуць пашырыць свае моўныя кампетэнцыі, больш даведацца пра Польшчу і яе жыхароў, а таксама сустрэць студэнтаў з усяго свету, якія цікавяцца польскай мовай і культурай.

Парадак набору ўдзельнікаў праграмы Летнія курсы польскай мовы і культуры-2018, Правілы і абвестка аб наборы на праграму змешчаны на сайце:

https://nawa.gov.pl/jezyk-polski/szkoly-letnie-jezyka-i-kultury-polskiej

https://nawa.gov.pl/en/the-polish-language/summer-schools-of-the-polish-language-and-culture (англ. мова)

Прыняць удзел у праграме могуць іншаземцы, якія пададуць заявы ў тэлеінфармацыйнай сістэме Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену і калі яны адпавядаюць усім ніжэйзгаданым крытэрыям:

• з’яўляюцца студэнтамі замежных ВНУ;

• не маюць польскага грамадзянства;

• не вучацца ў Польшчы ў 2017/2018 акадэмічным годзе;

• вывучаюць польскую мову або валодаюць англійскай мовай мінімум на ўзроўні B1.

Тэрміны правядзення курсаў: 1-22 ліпеня, 1-29 ліпеня, 1-22 жніўня і 1-29 жніўня 2018 г.

Абмежаванняў па колькасці ўдзельнікаў з адной краіны няма; кожны, хто адпавядае вышэйзгаданым крытэрыям, можа падаць заяву да ўдзелу ў праграме. Заявы можна падаваць з 15 сакавіка па 15 красавіка, а ці прыме кандыдат удзел у Летніх курсах будзе вырашаць месца ў рэйтынгу, занятае ў адпаведнасці з колькасцю балаў, атрыманых па выніках ацэнкі, згодна з крытэрыямі, акрэсленымі ў Правілах.



2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень