падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў З. Мінейкі

У Доме Ваньковічаў у межах «Месяца польскай літаратуры» прэзэнтавалі кнігу ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль. Успаміны з 1848–1866 гадоў» у перакладзе з польскай на беларускую мову Марыны Запартыкі. Гэта ўжо 17-я кніга ў серыі «Бібліятэка мэмуарнай літаратуры».

Прэзентацыю адкрылі загадчыца Музея “Дом Ваньковічаў” Святлана Адольфаўна Яцэвіч, намеснік дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі і арт-дырэктар “Кнігарні Логвінаў” Павал Касцюкевіч.

Экскурс у гісторыю беларускай мэмуарыстыкі зрабіў Аляксандар Фядута.

Навуковец Зьміцер Мацьвейчык распавеў пра жыцце Мінейкі, а таксама нагадаў, што гісторыкам давядзецца прыкласьці шмат намаганьняў, каб разблытаць успаміны Мінейкі, напісаныя праз 50 гадоў пасьля падзеяў. Паводле навукоўцу мемуэры змяшчаюць нават элемэнты міталягізацыі.

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся на беларускіх землях, быў кіраўніком паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце. Пасля высланы на катаргу ў Сібір, адкуль збег і выехаў за мяжу - спачатку у Францыю, потым у Грэцыю. У Грэцыі Мінейка заняўся археалогіяй і знайшоў рэшткі храма Зеўса ў Дадоне - шуканыя тады ужо праз 2 стагоддзі. Быў ганаровым грамадзянінам Грэцыі. Менавіта Грэцыя стала другой радзімай Мінейкі і месцам нараджэння знакамітага клана Мінейкаў-Папандрэу, з якога выйшлі аж тры прэм’ер-міністры Грэцыі.

Мэмуары выпраўляюць чытача ў далёкае ХІХ стагоддзе і з’яўляюцца гістарычнай прыгодніцкай прозай.

Яго ўспаміны былі апублікаваныя ў 1971 годзе на польскай мове пад назвай «Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848–1868».

 











2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты