падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентацыя «польскага» нумара часопіса «Мастацтва»

2 лістапада ў Галерэi Мiхаiла Савiцкага адбылася прэзентацыя спецыяльнага нумара часопіса „Мастацтва”.

З чаго пачынаецца Польшча і як развіваецца яе мастацтва? На гэтыя пытаннi ў польскім нумары часопіса Мастацтва адказалі 11 выбітных беларускіх журналістаў, мастацтвазнаўцаў і крытыкаў. 15 артыкулаў пра польскi авангард, эксперыментальную музыку і джаз, тэндэнцыi ў сучасным мастацтве, тэатры і кіно сталі вынікам студыйнага візіту ў Польшчу, арганізаванага ў верасні 2017 г. па ініцыятыве Польскага інстытута ў Мінску і часопіса „Мастацтва”.

З нагоды 100-годзя авангарду ў Польшчы ў нумары быў апублікаваны артыкул аб Уладзіславе Стрэміньскім - піянеры авангарднага канструктывізму, які нарадзiўся ў Мiнску і працаваў у Лодзі. Як у 20-х і 30-х гг. Стрэміньскі ствараў новыя напрамкі ў мастацтве, так сёння Лодзь - самы авангардны горад у Польшчы і кандыдат на сусветную выставу EXPO 2022 Łódź Polska - стварае новыя падыходы ў ревіталізацыi постіндустрыяльнай архітэктуры.

Пад выступленне джаз-бэнду аўтары «Мастацтва» распавелі пра плён уласнай працы ў Варшаве і Гдыні, а наведнікі прэзентацыі атрымалі часопіс, прысвечаны культавым асобам і з’явам сучаснай польскай культуры.



 






2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты