падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«Майстры польскага малюнка» ўжо ў Гомелі

5 кастрычніка ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылася выстаўка «Майстры польскага малюнка». Гэтa больш за трыста твораў мастацтва з калекцыі Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках. Сярод іх працы славутых польскіх мастакоў дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў такіх як Ян Матэйка, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Альфрэд Веруш-Кавальскі, Максіміліян Герымскі.
У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі выставу наведала каля 20 тысяч чалавек, а цяпер жыхары і госці Гомеля таксама змогуць зараз ацаніць гэтыя шэдэўры польскага мастацтва.
 
Выставу адкрывалі: Генеральны дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аксана Торапава, Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі, кіраўнік аддзела мастацтва Падляшскага музея ў Беластоку і куратар выставы  Іаанна Тамальска, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, кіраўнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Аляўціна Саранчук, галоўны спецыяліст аддзела мастацтва і аховы помнікаў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Разанаў.
 
 
 
 
 
Больша фотаздымкаў з адкрыцця глядзіце на нашых старонкх VK ці FB 

2017: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты