падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вынікі конкурса навуковых работ

27–29 верасня 2017 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў вочны этап I Міжнароднага беларуска-польскага конкурса студэнцкіх навуковых работ па гісторыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Конкурс арганізаваны гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Польскім інстытутам у Мінску і Інстытутам гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта.

Арганізацыйны камітэт узначалілі дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі і дырэктар Інстытута гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта прафесар Расціслаў Жэрэлік.

Спаборніцтва накіравана на стымуляванне навукова-даследчай актыўнасці студэнтаў універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, папулярызацыю гістарычных ведаў, пашырэнне цікавасці да агульнай гістарычнай спадчыны, умацаванне гуманітарнага падмурка прыязных і добрасуседскіх стасункаў Беларусі і Польшчы.

Урачыстае адкрыццё заключнага этапа конкурса і публічная абарона конкурсных работ прайшла 27 верасня 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ. У рабоце журы конкурса прынялі ўдзел прадстаўнікі БДУ (намеснік дэкана гістарычнага факультэта Андрэй Прохараў, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян Любоў Козік, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства Арцём Назаранка), дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта Філіп Валяньскі.

Для удзельнікаў конкурса 28 верасня была арганізавана экскурсійная праграма ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Замкавы комплекс “Мір”.

Вынікі конкурса былі падведзены 29 верасня 2017 г. на ўрачыстай цырымоніі ў Габеленавай залі рэктарата БДУ. На цырымоніі прагучалі выступленні прарэктара па вучэбнай рабоце БДУ Сяргея Ходзіна, дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандра Каханоўскага, кіраўніка Палітыка-эканамічнага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь саветніка Міхала Хабраса, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта Філіпа Валяньскага. На цырымоніі прысутнічалі ўдзельнікі Беларуска-польскага круглага стала “Генэзіс польскай і беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах Першай сусветнай вайны і еўрапейскіх рэвалюцый”.
 

Ад імя сустаршынь Арганізацыйнага камітэта конкурса Дыпломамі І, ІІ и ІІІ ступеней, а таксама Пасведчаннямі ўдзельніка заключнага этапа былі адзначана работы пераможцаў Конкурса з беларускага і польскага бакоў:

ПЕРАМОЖЦЫ

Першага Міжнароднага беларуска-польскага конкурса студэнцкіх навуковых работ па гісторыі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча
 

ДЫПЛОМЫ І СТУПЕНІ

Беларусь
Нагдалян Андрэй, БДУ, тэма – Роля этнарэлігійнага фактару ў функцыянаванні органаў земскага самакіравання на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Польшча
Шверкот Вольга, Вроцлаўскі ўніверсітэт, тэма – Пабудова вобразу Дому Сапег як элемент родавай палітыкі Яна Фрыдэрыка Сапегі (1680–1751)

ДЫПЛОМЫ ІІ СТУПЕНІ

Беларусь
Кароль Маргарыта, БДУ, тэма – Перавод насельніцтва беларускіх губерняў у праваслаўе ў другой палове ХІХ ст.
Уласевіч Руслан, БДУ, тэма – Культура жыццезабеспячэння шляхты ВКЛ XVIII ст. (на прыкладзе рода Яленскіх)
Польшча
Зёбер Аляксандра, Вроцлаўскі ўніверсітэт, тэма – “Ваша міласць ліцвін, не паляк”. Ліцвінскі сепаратызм у XVII ст.

ДЫПЛОМЫ ІІІ СТУПЕНІ

Беларусь
Кандыбайла Таццяна, БДУ, тэма – Праблема этнічнага самавызначэння насельніцтва ў аг. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна ў пачатку ХХІ ст.
Курдзюк Вераніка, БДУ, тэма – Шлюбныя стратэгіі вялікіх князёў літоўскіх: Гедымінавічы і адносіны з Мазовіяй
Механошын Мацвей, БДУ, тэма – Распаўсюджванне дэвіянтных форм паводзін на тэрыторыі Беларусі і Польшчы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
Польшча
Котрыс Наталія, Вроцлаўскі ўніверсітэт, тэма – Вобраз Палескага ваяводства ў паведамленнях міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы – выбраныя аспекты

СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЎЗНАГАРОДА УДЗЕЛЬНІКУ ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПА
Сямёнаў Максім, БДУ, тэма – Генезіс і развіццё Ордэна піяраў у Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – трэцяй чвэрці XVIII ст.

ПАСВЕДЧАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКА ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПА
Бодрыкаў Яўген, БДУ, тэма – Грамадска-палітычная дзейнасць Р.А. Скірмунта: шлях ад дэпутата Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі да сенатара Польскай Рэспублікі
Паршанкоў Аляксандр, БДУ, тэма – Цуды ў летапісанні Вялікага Княства Літоўскага XV – пачатку XVI ст. Спробы класіфікацыі


2017: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты