падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прайшла сустрэча з Эльжбетай Смулковай

26 чэрвеня ў мінскім Прэс-клубе адбылася ўрачыстая сустрэча з выбітным славістам і беларусазнаўцам, колішняй кіраўніцай кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і кафедры беларускай культуры Ўніверсітэта ў Беластоку, першай амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесарам Эльжбетай Смулковай.
 
 
Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і прыязнай атмасферы ў гроне сяброў і калег спадарыні прафесар. Вёў імпрэзу Валер Каліноўскі - аўтар кнігі «Пані Эльжбета. Гіcторыя адной прыязьні», якая летась выйшла ў выдавецтве «Інбелкульт» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
 

Пачалі размову з дзяцінства Эльжбеты Смулковай, яе складаны лёс, былі паказаныя фотаздымкі з сямейнага альбома.

Адным з важным закранутых пытанняў было пытанне белапрускай мовы, на што Спадарыня Смулкова сказала: «Сапраўды, незалежна ад розных праблемаў мова жыве, яна „прарываецца“ ў новыя асяродкі, — пагаджаецца Эльжбета Смулкова. — Канечне, цяжка ў адзін момант усё вярнуць назад, асабліва калі ад нараджэньня чалавека яму навязваецца расейская мова — сямʼёй, грамадзтвам. Тым ня меней пры пэўнай матывацыі ўсё можна вярнуць. Усё ў руках саміх беларусаў...»

Успамінамі пра сумесную навуковую і мовазнаўчую працу з Эльжбетай Смулковай падзялілася прафэсар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Ганна Энгелькінг, прафэсар філалогіі з БДУ Ніна Мячкоўская, таксама пра плённыя кантакты ўзгадалі дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Ігар Капылоў, доктар гістарычных навук Эмануіл Іёфэ і іншыя.
 
 
 

Падчас сустрэчы можна было набыць кнігу Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні». Выручаныя грошы будуць перададзены на падтрымку беларускага паэта Алеся Чобата, які мае праблемы са зрокам.


2017: Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты