падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

5 сакавіка адбыўся канцэрт фартэпіяннай музыкі ў рамках цыкла «PIANOFEST»

PIANOFEST у чарговы раз парадаваў мінскую публіку яркім і неардынарным канцэртам, у якім прынялі удзел два выдатных музыканта-піяніста: госць з Польшчы Лукаш Крупінскі, студэнт Універсітэта ім. Ф. Шапэна ў Варшаве і беларуская піяністка Юлія Архангельская, студэнтка магістратуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Лукаш Крупінскі – таленавіты польскі піяніст маладога пакалення, лаўрэат шматлікіх узнагарод, сярод якіх:
ІІ прэмія на XVII (2009) і ІІ прэмія (першая не прысуджалася) на XVIII Міжнародным конкурсе піяністаў для дзяцей і моладзі ў Шафарне імя Ф. Шапэна (у старэйшай узроставай групе, 2010), І месца на Міжнародным піяністычным конкурсе славянскай музыкі імя С. Манюшка (Мінск, 2011), ІІІ прэмія на 44. Агульнапольскім нацыянальным конкурсе імя Ф. Шапэна ў Варшаве (2012).
Для мінскіх слухачоў Л. Крупінскі выканаў наступную праграму: Й. Гайдн. Саната фа мажор, Hob. XVI: 23 Ф. Шапэн. Скерца № 2, ор.31 А. Скрабін. Саната-фантазія ор.19 А. Скрабін. Эцюды ор.2 № 1 і ор.8 № 12
 
на фота - Лукаш Крупінскі, Аляксандр Палякоў, Юлія Архангельская
Юлія Архангельская - адна з маладых таленавітых музыкаў Беларусі, вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступаючы ў канцэртных залах Беларусі, Літвы, Эстоніі, Фінляндыі, Аўстрыі, Бельгіі, як у складзе камерных ансамбляў, так і сольна. Удзельніца і лаўрэат міжнародных фестываляў, уладальніца ўзнагарод міжнародных конкурсаў. У выкананні Ю. Архангельскай прагучалі "Чатыры балады"  Ф.Шапэна.
 
Ініцыятарам правядзення канцэртаў фартэпіяннай музыкі ў рамках фестывалю PIANOFEST вось ужо некалькі год з'яўляецца беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Белдзяржфілармоніі Аляксандр Палякоў.
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты