падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

29 сакавіка 2013 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся ўрачысты канцэрт з нагоды 150-годдзя пачатку Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў і 175-годдзя са дня нараджэння Кастуся Калiноўскага.

У канцэрце прынялі ўдзел беларускія выканаўцы:
ансамбль салістаў "Класік-авангард" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Уладзіміра Байдава, камерный мужчынскі хор "Унія" (мастацкі кіраўнік Кірыла Насаеў), постфальклорны гурт "Страла" (мастацкi кiраўнiк Эвелiна Шчадрына), спевакі - Ілья Сільчукоў (барытон), Янош Нелепа (тэнар), Сяргей Лазарэвіч (барытон).
 
У праграме прагучала музыка польскіх і беларускіх кампазітараў XIX-XXI ст., а таксама творы ананімных аўтараў перыяду Студзеньскага паўстання.
 
Праект ажыццяўляўся ў форме літаратурна-музычнай аповесці, аўтарам якой стала літаратуразнаўца Ірына Дубянецкая, апавядальнікам - Віктар Скарабагатаў, а чытачамі - Валянціна Ласоўская і Аляксей Яравенка. Са сцэны гучалі вершы беларускіх паэтаў У. Сыракомлі, С. Сокалава-Воюша, Ф. Багушэвіча, У. Караткевіча, Н. Арсеневай, Р. Каліноўскага, Р. Семашкевіча, А. Вольнага, Ю. Пацюпы, Л. Геніюш, А. Разанава, П. Броўкі, П. Ламана, А. Чобата, Н. Мацяш. Я. Купалы, а таксама ўрыўкі з “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага і іншых архівальных дакументаў таго часу.
 
Спектакль суправаджаў відэярад з фотаздымкаў удзельнікаў паўстання, а таксама дакументаў і малюнкаў, прысвечаных гэтаму перыяду гісторыі. У межах праекту ў Камернай зале Філармоніі для слухачоў прэзентаваліся дзве выставы, прысвечаныя 150-годдзю Студзеньскага Паўстання: выстава жывапісу і графікі Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў, а таксама выстава кніг Цэнтральнай навуковай Бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
 
На канцэрце прысутнічалі старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, старшыня Грамадскага назіральнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, намеснік старшыні Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца, члены іншых грамадскіх арганізацый, выкладчыкі і студэнты мінскіх ВНУ, прадстаўнікі СМІ.

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты