падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Мінску адкрыўся «Месяц польскай літаратуры»

5 лістапада прэзентацыяй кнігі “Лёс інсургента: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе” распачаўся чарговы, ужо восьмы па ліку, «Месяц польскай літаратуры». Кніга пры падтрымцы Польскага Інстытута выйшла ў серыі “Наша ХІХ стагоддзе” выдавецтва “Лімарыус”.

З прывітальным словам выступіў Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі.
 
Аўтарака Людміла Хмяльніцкая занялася гэтай працай пасля таго, як шукаючы зусім іншыя дакументы ў архіве наткнуласяна метрычны запіс аб смерці Аляксандра Рыпінскага.

Кніга апісвае жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага, пачынаючы ад вучобы ў Віцебскай базыльянскай гімназіі, праз перыяд эміграцыі, аж да вяртання на радзіму. Публікацыя ўтрымлівае таксама інфармацыю пра творчую спадчыну пісьменніка і апісанне апошніх гадоў жыцця, упершыню падаюцца дата смерці і месца пахавання.

Пра значэнне выдадзенай біяграфіі аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа выказалі сваё меркаванне таксама іншыя ўдзельнікі прэзентацыі: Ірына Багдановіч, кандыдат філалагічных навук, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў; Дзмітрый Матвейчык, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі; Сямён Букчын, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік. Вёў сустрэчу Аляксандр Фядута, доктар габілітаваны гуманітарных навук, каардынатар выдавецкай серыі "Наша XIX стагоддзе".

 
Злева направа: Цэзары Карпіньскі, Дзмітрый Матвейчык, Людміла Хмяльніцкая, Ірына Багдановіч, Сямён Букчын, Аляксандр Фядута
 
 
 
 
 
Фота — Польскі інстытут у Мінску

2019: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты