падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Новае «Лета з кнігай»

5 верасня ў Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адбыўся фінал чарговага конкурсу «Лета з кнігай».

Бібліятэкары ўзнагароджвалі чытачоў, якія ўсё лета чыталі кнігі на замежных мовах, у тым ліку і на польскай. Сам конкурс і ўдзел у ім Польскага Інстытута ўжо сталі добрай традыцыяй. Падарункі ад Польскага Інстытута ў Мінску атрымалі чытачы, якія за лета справіліся з найбольшай колькасцю кніг на польскай мове. Ужо больш за тры гады ў Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі пры падтрымцы Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску дзейнічае “польская палічка”.

Першае месца заняла вучаніца 9 класа Лізавета Салдаценка, якая за лета прачытала 64 кніг, істотна павялічыўшы свой мінулагодні вынік. На другім месцы вучань 7 класа Уладзіслаў Скачкоў, на трэцім — Ілля Вайда, а чацвёртае месца падзялілі Мілана Скіндэр і Ядвіга Ядкоўская. Падарункі і вітанні ад імя Польскага Інстытута перадала каардынатарка Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску.

Свята аздобілі песні на французскай і англійскай мовах, а пераможцы ў іншых катэгорыях прачыталі вершы. Намаганнямі супрацоўнікаў Бібліятэкі для пераможцаў быў зладжаны салодкі стол.

Падарункі для чытачоў-пераможцаў у іншых моўных катэгорыях традыцыйна былі прадастаўлены Інфармацыйным цэнтрам Пасольства ЗША ў Мінску, Інстытутам Гётэ ў Мінску, Французскай Медыятэкай.
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты