падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выставы і сустрэча з дырэктарам Польскага Інстытута

5 верасня а 18-ай гадзіне ў памяшканні Мінскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі адкрыў выставу “Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына ЮНЕСКА ў краінах Усходняга Партнёрства”. Падчас сустрэчы ішла гаворка аб справах захавання культурнай спадчыны, асабліва ў аспекце праграм дапамогі Еўрапейскага Саюза для краін Усходняга партнёрства.

Выставу складаюць некалькі дзесяткаў фотаздымкаў, якія паказваюць месцы, звязаныя са спадчынай такіх краін як Малдавія, Грузія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Беларусь, якія ўносяць істотны ўклад у еўрапейскую культуру. Экспазіцыя падрыхтавана ў межах Года еўрапейскай культурнай спадчыны — 2018, а яе пасылам з’яўляецца дасягненне пагаднення праз прэзентацыю асаблівых аб’ектаў, унесеных у спіс ЮНЕСКА ў краінах Уходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа.

Наведаць выставу можна да 11 верасня (Мінск, вул. Кальварыйская, 1, аўд. 316).
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты