падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Рэпартаж з адкрыцця выставы «Абожанае цела»

 
23 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбыўся вернісаж выставы «Абожанае цела» па выніках ІХ Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
 
Выставу адкрывалі дырэктар Галерэі Павел Сапоцька, в.а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч, мастакі, удзельнікі пленэра ў Навіцы Віктар Доўнар, Кацярына Дайнэка і госці з Польшчы – куратар выставы Матэўш Сора і мастачка Ганна Коваль (псеўданім Барыс Федаровіч).
 
дырэктар Галерэі «Універсітэт культуры» Павел Сапоцька
 
куратар выставы Матэўш Сора
 
прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч
 
 
мастак Віктар Доўнар
 
в.а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі
 
мастачка Кацярына Дайнэка
 
 

З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводства), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі "Сарэпта", пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі і Грузіі, арганізатары звяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхнення творцаў, што на парозе ХХІ стагоддзя займаюцца сакральнай тэматыкай. У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым эксперыментам, што заключаўся ў стварэнні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфесій, якіх аб’ядноўвае захапленне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, кансерватараў і архітэктараў. Бо гэта не толькі сустрэча мастакоў за работай, але перш за ўсё нагода ўзяць удзел у супольнасці хрысціян, якія належаць да розных веравызнанняў і абрадаў, якія разам перажываюць і сузіраюць Слова Божае. Удзел у пленэры дае шанец у цішыні засяродзіцца над тым, што важна. Гэтаму спрыяюць штодзённыя малітвы, развагі і размовы. Прадстаўленыя на выставе працы з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы.


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты