падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Новая драматургія ў польскім сучасным тэатры

22 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася лекцыя Прафесара Дарыюша Касіньскага “Новая драматургія ў польскім сучасным тэатры”.
У Цэнтры Беларускай драматургіі сабраліся прадстаўнікі беларускага тэатральнага асяроддзя, маладыя беларускія драматургі і рэжысёры, студэнты тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і  аматары тэатра. 

Прафесар Дар’юш Касіньскі, які адначасова з’яўляецца намеснікам дырэктара Тэатральнага Інстытута ў Варшаве, распавёў слухачам пра сапраўды новы польскі тэатр - большасць прыкладаў, да якіх звяртаўся прафесар, паходзяць з апошняга тэатральнага сезона. Шмат было прадстаўлена відэазапісаў польскіх спектакляў, якія былі створаны маладымі эксперыментальнымі тэатральнымі групамі. Менавіта яны з'яўляюцца важнай тэндэнцыяй сучаснага польскага тэатра, якая між іншым ўплывае на характар творчасці сур’ёзных драматычных тэатраў у Польшчы.


РТБД, Мінск, 22.03.2018

РТБД, Мінск, 22.03.2018

РТБД, Мінск, 22.03.2018

РТБД, Мінск, 22.03.2018

РТБД, Мінск, 22.03.2018

Фота - архіў Польскага Інстытута



2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты