падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Пачала працу выстава «Браніслаў Пілсудскі»

15 сакавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава "Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа”, падрыхтаваная Татраўскім музеем імя доктара Тытутса Халубіньскага ў Закапанэ сумесна з Музеем Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку, Гарадскім музеем у Жорах, Бібліятэкай Польскай акадэміі ведаў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Цэнтрам татраўскай дакументацыі імя Зоф’і Радваньскай-Парыскай і Вітальда Хенрыка Парыскага Татраўскага нацыянальнага парка, таксама выкарыстаны экспанаты з калекцый прыватных асоб.
 
 
 
У вернісажы ўзялі ўдзел: Дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава, Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, а таксама госці з Польшчы - Дырэктар Татраўскага музея Анна Вендэ-Сурмяк і куратар выставы Анна Козак, якая зрабіла аўтарскую экскурсію па выставе.
 

Гэты праект прысвечаны Браніславу Пілсудскаму – незвычайнай асобе, выгнанніку, выбітнаму вучонаму, даследчыку і музейшчыку. Як навуковец ён даследаваў жыццё, мову, норавы, духоўную культуру і традыцыі плямён, што апынуліся ля мяжы вымірання, – айнаў, ніўхаў і оракаў. Дзякуючы яго працы стала магчымым стварэнне асноў для важных этналагічных і моўных даследаванняў.
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты