падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 02 жнiўня 2017

У Варшаве паказваюць гісторыю каранацыі Чанстахоўскага абраза

У Каралеўскім замку ў Варшаве 2 жніўня адчынілася выстава «Папская каранацыя абраза Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай гуры ў 1717 годзе і яе юбілей».
Каранацыя абраза ў 1717 годзе была першай такога тыпу ў Эўропе.

Выстава расказвае пра важныя падзеі ў гісторыі польскага касьцёла, а таксама пра найбольш знакавыя эпізоды ў польскай гісторыі.

8 верасьня 1717 году па згодзе Папы рымскага Клемэнса XI адбылася каранацыя Чанстахоўскага абраза, які ў Польшчы быў ахоплены вялікім культам. Вялікая ўрачыстасьць, на якую прыехала каля 150 тысяч пілігрымаў, была першай такога тыпу ў Эўропе, акрамя Італіі. Кароны зрабіў у Рыме ювэлір Джавані Джардзіні.

Выстава паказвае гісторыю культу Маці Божай як каралевы, захады для яе каранацыі і асобы, якія прыклалі для гэтага намаганьні, пра саму каранацыю і наступствы ўрачыстасьці. Экспазыцыя будзе працаваць да 12 верасьня.

Крыніца - ПОЛЬСКАЕ РАДЫЁ


2017: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад