падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 14 кастрычнiка 2014

Конкурс плакатаў на тэму «Несмяротная кара»

З нагоды Сусветнага і еўрапейскага дня супраць смяротнага пакарання Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс плакатаў на тэму "Несмяротная кара".
 

Да ўдзелу запрашаем студэнтаў дызайну і дызайнераў-практыкаў ва ўзросце да 26 гадоў. Для падрыхтоўкі і натхення прапануем завітаць на сайт кампаніі "Несмяротная кара": http://www.24a.by/.

Пераможцы будуць вызначаныя пры ўдзеле Беларускага саюза дызайнераў, абвешчаныя 10-га снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, атрымаюць падарункавыя сэртыфікаты і самастойна выберуць сабе прызы. Прадстаўніцтва спадзяецца, што ўзровень і колькасць пададзеных на конкурс прац дазволяць стварыць з іх тэматычную выставу і(ці) друкаванае выданне.

Просім удзельнікаў даслаць працы электроннай поштай ці праз файлаабменнік (напрыклад, wetransfer.com) на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu не пазней за 30-е лістапада 2014 года ў фармаце TIFF альбо EPS (параметры 300 dpi, CMYK, flatten image) і прыкласці копію меншага памеру (JPEG з той жа назвай і параметрамі 72dpi, RGB, памер 2000px па доўгім баку). У назвах файлаў просім выкарыстоўваць толькі лацінскія літары і ўключаць у назву прозвішча аўтара. Таксама просім удзельнікаў прыкласці файл (doc.) са сваімі кантактнымі дадзенымі і біяграфічнымі звесткамі. У гэтым файле просім напісаць свае імя і прозвішча і лацінкай, і кірыліцай.

Беручы ўдзел у конкурсе, удзельнік тым самым заяўляе свае аўтарскія правы на пададзеныя на конкурс працы і пацвярджае, што не парушае аўтарскіх правоў трэціх асобаў. Удзел у конкурсе не азначае страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя працы. Намінацыя альбо атрыманне ўзнагароды таксама не цягне за сабой страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя працы. Беручы ўдзел у конкурсе, аўтар тым самым выказвае згоду на публікацыю сваёй працы і інфармацыі пра аўтара ў сродках масавай інфармацыі выключна ў некамерцыйных мэтах.
 
 

2020: Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад