Навіны / 24 студзеня 2012
Стыпендыяльная праграма «Thesaurus Poloniae»
Thesaurus Poloniae - трохмесячная стыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, якую Міжнародны Цэнтр Культуры ў Кракаве ажыццяўляе з восені 2009 года. Праграма прызначана для замежных навукоўцаў, якія праводзяць даследванні ў галіне культуры, гісторы, а таксама шматкультурнай спадчыны Рэчы Паспалітай і Цэнтральнай Еўропы. Да ўдзелу ў праграме мы запрашаем даследчыкаў, якія займаюцца кіраваннем і аховай культурнай спадчыны, а таксама тэарытычнымі даследваннямі ў галіне гісторыі, сацыялогіі, этнаграфіі, антрапалогіі і г.д. Thesaurus Poloniae рэалізуецца ў двух катэгорыях: Праграма Senior - для выкладчыкаў навучальных устаноў, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук, Праграма Junior - для аспірантаў. Дагэтуль адбылося пяць выпускаў праграмы, у якіх прынялі ўдзел 24 навукоўцы з 15 краін (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Чэхія, Францыя, Грузія, Японія, Малдова, Расія, Румынія, Славакія, Венгрыя, Італія, Украіна і ЗША).
Стыпендыят праграмы атрымлівае стыпендыю (3500 злотых, каля ў 770 еўра для ўдзельнікаў праграмы Senior і 2500 злотых, каля 550 еўра для ўдзельнікаў праграмы Junior у месяц) і аднаразовую фінансавую дапамогу, якая выплачваецца разам з першай стыпендыяй для набыцця кніг і вучэбных дапаможнікаў (1500 злотых, каля 330 еўра). Міжнародны Цэнтр Культуры ў Кракаве дае магчымасць карыстання бібліятэкай (http://www.mck.krakow.pl/page/informacje-dlaczytelnikow), чытальная зала якой абсталявана камп'ютэрам з доступам у Інтэрнэт, і праз якую ёсць магчымасць карыстання архівамі і іншымі бібліятэкамі. Стыпендыятам прадстаўляюцца цалкам абсталяваныя кватэры ў цэнтры горада.
Міжнародны Цэнтр Культуры кожны год арганізуе два туры набору стыпендыятаў , у кожным з якіх прапаноўваецца шэсць стыпендый:
- Першы набор пачынаецца 15 студзеня і заканчваецца ў апошні дзень лютага. Стыпендыяты, якія будуць выбраныя падчас гэтага тура пачнуць сваю трохмесячную праграму ў Кракаве 1 траўня і скончаць 31 ліпеня. Кваліфікацыйная камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міжнароднага Цэнтра Культуры, Ягелонскага Універсітэта і Эканамічнага Універсітэта ў Кракаве, правядзе ацэнку прадстаўленых заявак ў бліжэйшы час пасля заканчэння набору. Арганізатары праграмы паведамяць кандыдатаў аб выніках набору да сярэдзіны сакавіка.
- Другі тур пачнецца 15 красавіка і скончыцца 31 траўня. Вынікі будуць абвешчаны да сярэдзіны чэрвеня, а праграма пачнецца 1 верасня і будзе доўжыцца да 30 лістапада. Асобы, зацікаўленыя падачай заяўкі на стыпендыю Thesaurus Poloniae павінны накіраваць у вышэй згаданы перыяд на адрас Міжнароднага Цэнтра Культуры: рэзюмэ, рэкамендацыі ад двух навуковых кіраўнікоў ў выпадку падачы заяўкі на ўдзел у Праграме Junior, а таксама апісанне праграмы даследвання чай, якую плануецца рэалізаваць падчас знаходжання ў Кракаве (да 500 слоў). Тэрмін падачы заяўкі пацвярджаецца паштовым штэмпелем.
Дадатковыя пытанні можна дасылаць па электроннай пошце thesaurus@mck.krakow.pl.
Арганізатар пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны адмовы асобным кандыдатам ва ўдзеле ў стыпендыяльнай праграме.
2012: Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад




