Навіны Польшчы / 07 лютага 2010
ШАПЭН ПАЛЯЦЕЎ У КОСМАС
7 лютага 2010 года з Мысу Канавэрал у Фларыдзе стартуе чарговая місія касмічнага чоўна ІНДЭВАР - STS130. Першы раз у гісторыі камандзірам экіпажа будзе астранаўт польскага паходжання Джордж Давід Замка, які ўжо быў удзельнікам касмічнага палёту ў 2007 годзе. Цяпер ён узначальвае адну з апошніх місій у доўгай гісторыі эксплуатацыі касмічных чоўнаў.

У рамках палёту экіпаж выканае надзвычайную культурную місію, прысвечаную 200-годдзю з дня нараджэння геніяльнага польскага кампазітара-рамантыка Фрыдэрыка Шапэна.
Камандзір экіпажа Джордж Замка згадзіўся ўзяць на борт карабля факсіміле рукапісу нот Ф. Шапэна (Прэлюдыя оп. 28, № 7) у знак пашаны да вялікага кампазітара.
Камандзір экіпажа Джордж Замка згадзіўся ўзяць на борт карабля факсіміле рукапісу нот Ф. Шапэна (Прэлюдыя оп. 28, № 7) у знак пашаны да вялікага кампазітара.

Экіпаж возьме з сабой таксама запісы твораў Шапэна, каб слухаць іх падчас знаходжання на станцыі. Пасля заканчэння місіі прадугледжаны прыезд экіпажа карабля ў Польшчу і ўрачыстае ўручэнне факсіміле нот Прэлюдыі Ф. Шапэна Міністру Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча Богдану Здраеўскаму.
На падставе падзеі рэжысёрам Адамам Устыновічам будзе створаны кароткаметражны фільм, які плануецца паказаць на розных тэлеканалах свету падчас святкавання юбілею Ф. Шапэна.
На падставе падзеі рэжысёрам Адамам Устыновічам будзе створаны кароткаметражны фільм, які плануецца паказаць на розных тэлеканалах свету падчас святкавання юбілею Ф. Шапэна.
Больш інфармацыі можна знайсці на інтэрнэт-старонках:
www.nasa.gov/mission_pages/shuttlemissions/sts130
http://polish.poland.usembassy.gov/wydarzenia_20010/wicej-informacji/zamka-bio.html
2010: Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад | Верасень




