Навіны / 30 сакавiка 2011
Прэзентацыя беларускай інтэрнэт-старонкі Чэслава Мілаша
30 сакавіка ў 11:00 на “TUT.BY-TB” адбылася анлайн-прэзентацыя беларускай інтэрнэт-старонкі, прысвечанай стогадоваму юбілею польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1980 года Чэслава Мілаша (http://www.instpol.by/milash/).

Ініцыятыва і арганізацыя праекта належыць Польскаму Інстытуту ў Мінску. У прэзентацыі возьмуць удзел беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Марыя Пушкіна і Ганна Янкута, а таксама некалькі віртуальных гасцей: дырэктар Польскага Інстытута Пётр Казакевіч, перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў. Удзельнікі прэзентацыі раскажуць, чаму юбілей Чэслава Мілаша так шырока святкуецца ў многіх краінах свету, як гэтую падзею адзначаюць беларускія пісьменнікі, перакладчыкі і іншыя культурныя дзеячы, анансуюць выданне чатырохтомніка беларускіх перакладаў паляка-набеліста і ўвогуле апавядуць пра тое, чаму Мілаш думае пра Беларусь, а Беларусь — пра Мілаша. Беларуская інтэрнэт-старонка “Родная Еўропа” — год Чэслава Мілаша” ўтрымлівае шэраг матэрыялаў, прысвечаных асобе польскага пісьменніка: біяграфію, бібліяграфію (беларускіх, польскіх, рускіх і ангельскіх выданняў), асобныя паэтычныя і празаічныя творы, відэазапісы, а таксама актуальныя навіны пра імпрэзы, конкурсы і праекты, прысвечаныя Мілашу, што ладзяцца ва ўсіх кутках свету, у тым ліку ў Беларусі.
2012: Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад




