падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 19 верасня 2019

Януш Вішнеўскі - госцем Святланы Алексіевіч

 
фота Rutkowski

“Праблема стагоддзя: адзінота”. І не толькі ў сеціве.
 
24 весрасня госцем «Інтэлектуальнага клуба» Святланы Алексіевіч будзе адзін з найбольш папулярных пісьменнікаў сучаснай Польшчы — Януш Вішнеўскі.

Яго дэбютанскі раман “Адзінота ў сеціве” (2001 г.) — гісторыя віртуальнага кахання, якое стала рэальнасцю. Раман стаў бестсэлерам у Польшчы і Расіі, быў экранізаваны. Кнігі Вішнеўскага перакладзены на 18 моў свету.

“З усяго вечнага, каханне мае самы кароткі тэрмін… ” — кажа Вішнеўскі.

У чым сакрэт поспеху яго кніг? Гэта заўсёды адкрыты погляд сучаснага мужчыны на сучасную жанчыну, і наадварот — жанчыны на мужчыну, на важныя для сучаснай асобы падзеі. А яшчэ ў кожным з яго шматлікіх раманаў чуецца ціхая мелодыя суму, навеяная любоўнымі перажываннямі. Ён шукае, задае пытанні, разважае. Аб тым, як паўсюль — ад Масквы да выспы Бора-Бора — мужчыны і жанчыны мараць пра каханне і блізкасць.

Свет вельмі хутка мяняецца. Тэхналагічна мы становімся залежныя ад лічбы. А што будзе з нашымі пачуццямі? Пра гэта таксама будзе размова на сустрэчы ў клубе.

Пачатак у 19: 00

Месца: Мінск, Новая прастора Галерэі "Арт-Беларусь” (ZAL #2 у Палацы мастацтва, вул. Казлова 3).

Уваход вольны

Колькасць месцаў абмежаваная


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад