падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 01 жнiўня 2019

75-я гадавіна Варшаўскага паўстання

У чацвер, 1 жніўня 2019 года, мы адзначаем 75-ую гадавіну Варшаўскага паўстання. Штогод у гэты дзень а 17-й гадзіне на варшаўскіх вуліцах гучаць сірэны. Горад спыняецца. Хвілінай маўчання жыхары Варшавы ўшаноўваюць памяць загінулых і ацалелых паўстанцаў.

 

Штогод урачыстасці, прысвечаныя паўстанню, праходзяць па ўсёй Польшчы, але сталіца ўспамінае пачатак паўстання найбольш асаблівым чынам. Пра яго нагадвае "Гадзіна W" — 17: 00. У гэты момант уключаюцца сірэны сігналізацыі і даецца аднахвілінны бесперапынны сігнал. Гарадскі транспарт, аўтамабілі і жыхары Варшавы спыняюцца, каб аддаць даніну памяці паўстанцам і забітым жыхарам горада.

Варшаўскае паўстанне ўспыхнула 1 жніўня 1944 года, доўжылася 63 дні да 3 кастрычніка 1944 года і стала самым свабодалюбівым парывам у гісторыі Другой сусветнай вайны. Амаль 50 тысяч паўстанцаў Арміі Краёвай уступілі ў барацьбу з Германіяй, якая акупіравала Польшчу з 1939 года.

Пры фактычнай пасіўнасці падраздзяленняў савецкай Чырвонай Арміі, якія знаходзіліся на другім баку Віслы, у няроўнай барацьбе паўстанцкіх сіл з сіламі нямецкіх нацыстаў, жыццё аддалі каля 16 000 паўстанцаў з АК і 150 000 польскіх мірных жыхароў. У выніку было знішчана таксама каля 25% забудовы левабярэжнай часткі Варшавы, а ўлічваючы пасляпаўстанчае разбурэнне горада, праведзенае немцамі да 16 студзеня 1945 года, нацыстамі было знішчана больш за 70% жылых дамоў і 90% гістарычных аб'ектаў.

ГАЛЕРЭЯ МУЗЕЯ ВАРШАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ



Fot. Jerzy Tomaszewski





/EN/ 75th anniversary of the Warsaw Rising

On Thursday, August 1, 2019, we mark the 75th anniversary of the Warsaw Rising. Every year, at 5 p.m. on this day, alarm sirens are heard on the streets of Warsaw. The city comes to a halt. In holding a minute of silence, Warsaw residents pay tribute to the fallen insurgents and those who survived.

Every year, events commemorating the rising are held in various parts of Poland, but the capital marks the beginning of the rising in the most unique way, through ‘W-Hour’ at 5 p.m. At this moment, alarm sirens are activated and a one-minute continuous signal is sounded. Public transport, cars and residents of Warsaw stop in their tracks to pay tribute to the insurgents and murdered residents of the city.

The Warsaw Rising broke out on August 1, 1944 and lasted 63 days until October 3, 1944. It was the biggest freedom surge in the history of World War II. Almost 50,000 Home Army insurgents faced the might of the German forces occupying the capital of Poland since 1939.

The passivity of the Soviet Red Army units stationed on the other side of the Vistula, and the degree to which the insurgents were outnumbered in their fight against the Nazis, led to death about 16,000 Home Army fighters and 150,000 Polish civilian victims. As a result, about 25 percent of Warsaw’s left-bank part was destroyed. Combined with the demolition carried out by the Germans until January 16, 1945, the German Nazis destroyed over 70 percent of residential buildings and 90 percent of historic buildings.



2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад