Вярнуцца на сайт
Мілаш увесь — гэта незастылая, арыгінальная думка ў развіцці. Артур Мендзыжэцкі
...Гэта мета-літаратура, то бок слова, якое не паведамляе, а ачышчае. Анджэй Кіёўскі
Я не нарадзіўся ў Польшчы, не выгадаваўся ў Польшчы, не жыву ў Польшчы, але пісаў па-польску. «Прыватныя абавязкі»
...Увесь мой дэманізм канцэнтруецца ў супраціве польскай абмежаванасці, у супраціве, але не ва ўцёках, а таму змаганне можа весціся ў межах толькі польскай мовы. «Прыватныя абавязкі»
Калі б спыталіся ў мяне, адкуль паходзіць мая паэзія, я адказаў бы: з дзяцінства, з калядных песняў, з літургіі і травеньскіх набажэнстваў, таксама як і з Бібліі. «Зямля Ульра»
Предыдущая цитата Следующая цитата «Родная Еўропа» — год Чэслава Мiлаша
Вершы
Даруй. Быў я стратэгам, як многія з тых, што мільгаюць
поначы каля людскіх будынкаў.

Вылічаў, дзе варты стаяць, перш як адважыўся падысці да
замкнёных граніцаў.

Ведаўшы больш, рабіў я выгляд, што хопіць менш, не так, як тыя,
якія сведчаць,

Абыякавыя да стрэлаў, пагоні ў гушчарах і здзеку.

Хай мудрацы й святыя, думаў я, усёй зямлі дар прынясуць,
але не мове.

Я бараню імя добрае, бо мова ёсць маёю мерай.

Дзіцячая, з ідыліі, мова, якая ўзнёсласць ператворыць у пяшчоту.

I распадаецца гімн ці псальма запеўніка хору, застаецца кантычка.

Няпоўны заўсёды быў мой голас, інакшую выказаць хацеў бы падзяку.

Шчодра, без іроніі, гэтай гордасці нявольных.

За сямю граніцамі, пад зараніцаю,

У мове агню і вады, і ўсякіх стыхіяў.

Прызнанне

Госпадзе Божа, любіў я клубнічны джэм
І цёмную слодыч жаночага цела,
Гарэлкі марожанай смак, селядцы ў алеі
І пах цынамону й гваздзікі.
Дзе ж выйсці з мяне мог прарок? Скуль жа дух
Такога наведваць бы меў? Столькі іншых
Праўдзіва абраных было, верагодных.
А мне хто б паверыў? Бо бачылі ўсе,
Як кідаюся на яду, спаражняючы шклянкі,
Юрліва ўглядаюся ў шыю афіцыянткі.
Заганы свае ўсведамляю. Вялікасці прагнучы,
Умеючы распазнаваць яе, дзе толькі ёсць,
Пры бачанні свету не вельмі каб ясным,
Я ведаў, што меншым, як мне, застаецца
Турнір гарбуноў, баль нядоўгіх надзеяў,
Пыхліўцаў паседжанні, літаратура.
                                                             
1986    


Пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч


Усе вершы