Навіны / Усе
Новыя пераклады Мілаша на рускую мову
Міжнародны конкурс на найлепшы пераклад твораў Чэслава Мілаша на рускую мову, абвешчаны Інстытутам Кнігі сумесна з фондам «За нашу і вашу свабоду» і прысвечаны стагоддзю з дня народзінаў паэта, выклікаў вялізную зацікаўленасць ва ўсім свеце.
Хадановіч прэзентаваў Мілаша палачанам
17 лістапада на запрашэнне суполкі «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны на Полаччыне адбыліся творчыя сустрэчы, прысвечаныя 100-годдзю лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1980 года, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Чатырохтомавік Мілаша - самая купляная кніга за 2011 год
Кнігарня «логвінаЎ» падвяла вынікі продажаў кніг за 2011 год. Грунтоўны збоор твораў Чэслава Мілаша ў Беларускіх перакладах, які пабачыў свет сёлета, стаў самай прадаванай кнігай.
Лаўрэатам прэміі Мілаша зрабіўся Главацкі
Лаўрэатам прэміі імя Чэслава Мілаша, якую ўручае амбасада ЗША ў Польшчы за ўнёсак у паляпшэнне амерыканска-польскіх стасункаў, атрымаў Януш Главацкі.
Лявон Баршчэўскі: «Мілаш наказваў нам шукаць свабоду»
Цягам 2011 года — Года Чэслава Мілаша — у розных краінах свету ладзіліся імпрэзы памяці паэта, ажыццяўляліся разнастайныя выдавецкія праекты. Беларускія інтэлектуалы не стаялі ўбаку — пабачыў свет шыкоўны чатырохтомнік паэта, ладзіліся навуковыя канферэнцыі і літаратурныя сустрэчы па ўсёй краіне. У чым актуальнасць Мілаша для сённяшняй Беларусі? Адказвае перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Закончыўся конкурс «Мілаш у коміксах»
Праца варшаўскага мастака Рамана Гаеўскага перамагла ў конкурсе, прысвечаным жыццю або творчасці Чэслава Мілаша.
Слухаючы Мілаша
Інтэрдысцыплінарны праект пад такой назвай стартаваў у гэтым годзе ў Польшчы з ініцыятывы і пад кіраўніцтвам «VI Лятучай Акадэміі Культуры».
Часопіс «ПрайдзіСвет» і Чэслаў Мілаш
Выйшаў новы нумар беларускага інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет», прысвечаны перакладам шматмоўнай беларускай літаратуры, а таксама перакладам беларускай літаратуры на іншыя мовы. Адзін з раздзелаў часопіса, «Збеглыя вобразы», змяшчае творы тых аўтараў, якія традыцыйна не лічацца беларускімі, але якія звязаныя з беларускімі і навакольнымі землямі, напрыклад, нарадзіліся там ці маюць адтуль карані. У гэты раздзеле змешчаны пераклад паэмы Чэслава Мілаша «Свет», зроблены Ганнай Янкута, Антонам Францішкам Брылём і Кацярынай Маціеўскай.
Набывайма Мілаша са зніжкай! Віншуйма Ігара Логвінава!
Шаноўныя сябры! Сайт «Родная Еўропа» рады паведаміць усім тым, хто яшчэ не ў курсе! У кнігарні «логвінаЎ» свята: у Ігара Логвінава і яго жонкі Тацяны Шчыцовай нарадзілася яшчэ адна дачка. Рэдакцыя сайта «Родная Еўропа» шчыра віншуе ганаровага беларускага мілашавыдаўца!
Чэслаў Мілаш на філалагічным факультэце БДУ
16 лістапада на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя чатырохтомнага збору твораў Чэслава Мілаша з удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча (паэзія Чэслава Мілаша), Марыны Казлоўскай («Зямля Ульра»), Марыны Шоды («Родная Еўропа») і Ганны Янкута (паэма «Свет»).
Мілаш ў Полацку і Наваполацку
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч выступіць перад жыхарамі Полацка і Наваполацка. На выступах будуць прэзентаваны 4-томнік перакладаў Чэслава Мілаша на беларускую мову, які выйшаў сёлета, і аўдыёкніга вершаў Мілаша.
Жартоўны конкурс ад кнігарні «ЛогвінаЎ»
Мінская кнігарня «ЛогвінаЎ», заснаваная беларускім незалежным выдаўцом, арганізавала ў інтэрнэце невялікі жартоўны конкурс звязаны з іменем Мілаша. Публіцы было прапанавана склаці прыпеўку пра Чэслава Мілаша і прапанаваць яе на суд. За найлепшую прыпеўку кнігарня палрыхтавала прызы ў выглядзе розных кніг Мілаша ў беларускіх перакладах.
Чэслаў Мілаш – Яраслаў Івашкевіч. Падвойны партрэт
Адна з галоўных прэм’ер сёлетняга Кракаўскага кніжнага кірмаша і адначасова адна з самых чаканых кніг года – «Чэслаў Мілаш – Яраслаў Івашкевіч. Падвойны партрэт», зборнік карэспандэнцыі паміж вядомымі літаратарамі пад рэдакцыяй Барбары Таруньчык.
Мілаш на варшаўскай сцэне
На мінулым тыдні ў Тэатральным Інстытуце адбылася прэм’ера ніколі не гранай раней п’есы Чэслава Мілаша «Пралог».
Паэзія Мілаша ў Японіі
З 28 кастрычніка аўдыёкнігі з паэзіяй Чэслава Мілаша ў інтэрпрэтацыі японскага акцёра Тогру Ватанабэ будзе даступная разам з лістападаўскім нумарам прэстыжнага літаратурнага часопіса «Gendaishi-techo».
Варшава Мілаша
У польскай сталіцы праходзіць фестываль «Варшава Мілаша». У Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук адкрылася канферэнцыя, прысвечаная выдатнаму польскаму паэту, лаўрэату Нобелеўскай прэміі.
Чэслаў Мілаш у Малдове
У Нацыянальнай бібліятэцы Малдовы ў Кішынёве адкрылася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэславу Мілашу. Выстава арганізаваная ў межах святкавання Году Чэслава Мілаша.
Мілаш у Мадрыдзе
Гэтай восенню Мадрыд прапануе досыць вялікую колькасць падзей, звязаных з постаццю і творчасцю Чэслава Мілаша і прымеркаванаю да ягонага юбілею. З 20 верасня ў залі «Circulo de Bellas Artes» можна ўбачыць падрыхтаваную варшаўскай галерэяй «Асіметрыя» выставу «Скуты розум.
After Мілаш
30 верасня ў Чыкага распачаўся літаратурны міні-фестываль «After Мілаш», які з’яўляецца часткай польска-амерыканскага праекту «Milosz & After», найбуйнейшага ў гэтым годзе прадстаўлення польскай паэзіі ў Злучаных Штатах.
Згадкі пра «Вялікае княства паэзіі»: Рышард Крыніцкі
Паводле апытанняў сайта «Родная Еўропа» сярод усіх замежных гасцей больш за ўсё наведнікаў фестывалю «Вялікае княства паэзіі», што праходзіў у Мінску 8-9 верасня, уразіў польскі паэт Рышард Крыніцкі (нар. 1943). Магчыма, на гэта паўплываў той факт, што паэт быў прыватна знаёмы з патронам фестывалю Чэслава Мілашам, магчыма, тое, што прысвячэнне яму напісаў іншы класік польскай літаратуры, Збігнеў Герберт, але хутчэй за ўсё гледачы нават не звярнулі ўвагі на гэтыя абставіны, зачараваныя самой манерай Крыніцкага чытаць вершы.
Выбраныя эсэ Мілаша выйшлі па-ўкраінску
Чеслав Мілош. Велике князівство літератури. Вибрані есеї. – К.: «Дух і Літера», 2011. Чэслаў Мілаш належыць да класікаў польскай літаратуры, а разам з тым і да пісьменнікаў, якім польская культура другой паловы ХХ ст. абавязаная сваім мадэрновым тварам.
Вялікае Княства Паэзіі. Дзень другі, заключны
Фестываль «Вялікае Княства Паэзіі», прысвечаны Чэславу Мілашу завяршыўся ў пятніцу вечарам паэтычнай вечарынай у залі Дому культуры ветэранаў. У фае размясцілася ўжо знаёмая гасцям фестывалю выстава, прысвечаная юбілею Мілаша і падрыхтаваная Музеем Літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве.
Круглы стол «Мілаш шматпавярховы»
Самая акадэмічная частка сёлетняга фестывалю «Вялікае княства паэзіі», прысвечанага 100-годдзю Чэслава Мілаша – круглы стол «Мілаш шматпавярховы» – адбылася 9 верасня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Госці і ўдзельнікі круглага стала дзяліліся ўспамінамі пра творцу і развагамі пра яго жыццё, паэзію і эсэістыку, чыталі вершы і спрачаліся на розныя мілашазнаўчыя тэмы. Цяжка падлічыць, колькі паверхаў «Мілаша шматпавярховага» атрымалася наведаць, але панарама, якая ў выніку адкрылася вачам, сведчыць пра тое, што іх было зусім не мала.
Вялікае княства паэзіі. Дзень першы
Святкаванні году Чэслава Мілаша ў Беларусі дасягнулі свайго апагею напрыканцы мінулага тыдня. Адбылося адразу некалькі маштабна-займальных падзей як у Мінску, так і ў іншых гарадах краіны. Пачалося ўсё з прэзентацыі аўдыёкнігі Чэслава Мілаша, перакладазенай і прачытанай па-беларуску Андрэем Хадановічам з дапамогай гурта «Рацыянальная дыета». Прэзентацыі плыткі (з удзелам Малгажаты Ноцунь, Яна Анджэя Дамброўскага, Кшыштафа Чыжэўскага - у розных складах) прайшлі ў Гомелі і Берасці, а ў Віцебску і Магілёве ўсе зацікаўленыя змаглі папрысутнічаць на прадстаўленні перавыдання збору выбраных вершаў Чэслава Мілаша «Іншага канца сьвету не будзе».
Ганна Янкута - пра беларускі збор твораў Чэслава Мілаша
Перш чым пачаць расказваць пра кожную кнігу беларускага збору твораў Чэслава Мілаша, чый 100-гадовы юбілей адзначаюць сёлета чытачы з усяго свету, нельга не захапіцца афармленнем гэтых тамоў. Няма сумневаў, што гэта чатыры самыя якасныя выданні мастацкай літаратуры па-беларуску, выданні, якія неверагодна прыемна трымаць у руках. Зрэшты, любыя такія сцверджанні могуць падацца галаслоўнымі, пакуль чытач не возме кнігу ў рукі сам. І чатырохтомнік Мілаша варты таго, каб зазірнуць у кнігарню і хаця б патрымаць яго ў руках.
Маладыя літаратары шукалі Радзіму Чэслава Мілаша
Падчас віленскіх майстар-класаў фіналісты конкурса маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша ад Беларускага ПЭН-цэнтру наведалі выставу «Пошукі Радзімы Чэслава Мілаша», якая размясцілася ў Музеі прыкладнога мастацтва.
Прэзентацыі ў Віцебску і Магілёве
Усе ахвочыя змогуць наведаць дзве мілашаўскія прэзентацыі ў Віцебску і Магілёве. Заўтра і паслязаўтра старшынём беларускага ПЭН-цэнтру будзе прэзентавацца кніга Чэслава Мілаша «Іншага канца свету не будзе». У імпрэзах таксама бяруць удзел польскія госці Кшыштаф Чыжэўскі і Ян Анджэй Дамброўскі, а таксама, чакаецца выбітны беларускі перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Вільня Чэслава Мілаша (фота)
У 2011 годзе, аб’яўленым годам Чэслава Мілаша, многія гарады могуць назваць сябе тытулам «Горад Мілаша». Набеліста ўспамінаюць і ўшаноўваць ва ўсіх мясцінах, дзе ён бываў альбо з якімі быў звязаны. Асноўнае мерапрыемства ў гонар стогадовага юбілею пісьменніка, ІІ Фестываль Чэслава Мілаша, адбылося, безумоўна, у Кракаве. Але і ў Варшаве, і ва Ўроцлаве, і ў Вільні, і ў Мінску можна сустрэць сляды прысутнасці польскага паэта. У Вільні гэта больш, чым чакана, бо тут Чэслаў Мілаш вучыўся ў гімназіі, а потым ва ўніверсітэце.
Сёлетні фестываль «Вялікае княства паэзіі» будзе прысвечаны Чэславу Мілашу
Чарговы паэтычны фестываль «Вялікае княства паэзіі», гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша, адбудзецца ў Мінску 8—9 верасня 2011.
Надзея белліту ў мілашаўскай Вільні
З 11 па 14 жніўня ў Вільні прайшлі майстар-класы для пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша, арганізаванага Беларускім ПЭН-Цэнтрам. І калі абвяшчэнне вынікаў конкурсу было прывязанае да даты нараджэння набеліста, то заканчэнне майстар-класаў супала з іншай знакавай датай – днём смерці пісьменніка.
Памятаць Мілаша: гадавіна смерці
На 14 жніўня прыпадае сёмая гадавіна смерці Чэслава Мілаша. У гэты дзень у Краснагрудзе адбылася сустрэча «Памятаць Мілаша». Як і штогод у Краснагруду прыехалі сябры Чэслава Мілаша, выдаўцы, перакладчыкі крытыкі, а таксама аматары яго паэзіі. На розных мовах гучалі ўспаміны, аповеды, вершы, песні.
Талент і Чэслаў Мілаш зблізілі паэта Хадановіча з акторам Дэпардзьё
Андрэй Хадановіч, малады, але ўжо слынны паэт і перакладчык, цягам двух дзён гасцяваў у Берасці. Ды што гасцяваў – плённа працаваў на карысць беларускай і польскай культур.
Чэслаў Мілаш у ролі самурая
З 13 ліпеня ў сутарэннях кракаўскага Калегіум Маюс можна ўбачыць выставу «Мой хітры самурай», прысвечаную польскаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі. Гэта шэсцьдзесят чорна-белых фотаздымкаў аўтарства Крысціяна Лепрэта, усе яны былі зробленыя на працягу дзвюхгадзіннай фотасэсіі падчас лекцыі Чэслава Мілаша па літаратурнай кампаратывістыцы ў Гарвардзе ў 1982 годзе. Сам спадар Крысціян Лепрэт наведаў імпрэзу, прысвечаную адкрыццю выставы.
Мілаш у коміксах
Цэнтр Культуры і Мастацтва ва Ўроцлаве – інстытут культуру самакіравання Ніжняй Сілезіі – запрашае мастакоў і аматараў узяць удзел у конкурсе коміксаў, героем якіх мусіць зрабіцца сёлетні юбіляр, набеліст Чэслаў Мілаш. «Мы не плануем рабіць коміксы пра самога Мілаша, а проста стварыць збор некалькіх невялікіх гісторыяў з малюнкамі, што абмалёўваюць вобраз аўтара «Campo di Fiori», – адзначыў каардынатар праекту Адам Півэк. Пераможца конкурсу «Мілаш у коміксах» атрымае ўзнагароду ў 3000 злотых і магчымасць апублікаваць сваю працу на вокладцы штомесячнага часопіса «Одра» (Odra).
Фестываль у Краснагрудзе: «Еўрапейская Агора» - Ігар Бабкоў
У канцы чэрвеня - пачатку ліпеня у Сэйнах і Краснагрудзе, на памежжы Польшчы і Літвы, у межах фестывалю, прысвечанага акрыццю дома-музея Чэслава Мілаша, адбыўся шэраг мерапрыемстваў. Сярод іншага быў праведзены сімпозіум «Еўрапейская Агора» па пытаннях «роднай Еўропы» Мілаша і памежжа як такога. На урачыстасці былі запрошаны і беларускія госці. Прапануем вашай увазе відэа выступу Ігара Бабкова.
Вынікі конкурса маладых літаратараў
Адкрыццё музею ў Краснагрудзе
30 чэрвеня ў маёнтку сям«і Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе будзе адчынены Міжнародны цэнтр дыялогу. Імпрэза з удзелам прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага распачне серыю культурных падзеяў, звязаных з польскім старшыняваннем у Еўрасаюзе.
У Харкаве абмеркавалі Мілаша
У харкаўскай кнігарні «Є» напрыканцы траўня адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню ідэі «Роднай Еўропы» Чэслава Мілаша.
Мілаш у спісе бестсэлераў
Іспанскае выданне анталогіі вершаў Чэслава Мілаша «Tierra inalcanzable» у перакладзе Ксав’ера Фарэ, якое месяц таму з’явілася ў Іспаніі, апынулася ў першым дзясятку найлепш прадавальных паэтычных зборнікаў паводле версіі часопіса «El Cultural». Кніга была надрукаваная ў выдавецтве «Galaxia Gutenberg».
Папілярныя лініі Мілаша ля падножжа Вавеля
Сталёвая пліта з выгравіраванымі на ёй папілярнымі лініямі Чэслава Мілаша з’явілася ў панядзелак ля падножжа Вавеля. Адбітак пальца польскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі некалькі год таму адшукалі Анджэй Вайда і Крысціна Захватовіч. «След» – так называецца скульптура – усталяваны на плошчы перад будынкам Цэнтра абслугоўвання турыстычнага руху.
У Кейданах заснаваная прэмія імя Чэслава Мілаша
Самакіраванне Кейданскага раёна заснавала прэмію Ганаровага Грамадзяніна Кейданскага рэгіёна Чэслава Мілаша за навуковыя даследаванні і папулярызацыю гісторыі, культурнай спадчыны і этнічнай культуры гэтага рэгіёну, - паведаміў «Kurier Wileński».
Мілаш у лонданскім метро
6 чэрвеня падчас афіцыйнага адкрыцця сезону «польскіх вершаў у лонданскім метро» у «Europe House» былі прачытаныя вершы Чэслава Мілаша, Збігнева Герберта і Адама Загаеўскага. Ангельскія пераклады вершаў чыталі Сіслі Герберт і Джэрард Бэнсан. Таксама гучалі вершы Сэймаса Хіні і Іосіфа Бродскага, прысвечаныя Мілашу.
Выстава рукапісаў і першадрукаў Чэслава Мілаша ў Кракаве
Сярод мерапрыемстваў у Кракаве, якія праводзіліся ў межах святкавання Года Мілаша, асаблівае месца займае выстава рукапісаў і першых выданняў кніг пісьменніка. Асаблівае – бо дазваляе прыхільнікам паэта, даследчыкам яго творчасці і проста неабыякавым людзям, якія цікавяцца літаратурай, адчуць «смак» дакранання да першых кніг паэта і эсэіста.
Сем вершаў у джазе
«7 вершаў Мілаша» – гэта новая плытка польскага джазавага кампазітара, піяніста і выканаўцы Станіслава Сойкі, прэзентацыя якой адбылася ў траўні. Зборнік уключае 7 песень, напісаных на тэксты Нобелеўскага лаўрэата, а таксама бонус – песню «Брат нашага Бога» («Brat naszego Boga») у інструментальнай версіі. Мэта выдання не простая папулярызацыя паэзіі Мілаша, гэта яшчэ і спроба паказаць актуальнасць яго паэзіі як сведчання часу, адкрыццё новых спосабаў прачытання яго твораў. Чэслаў Мілаш паўстае з кампазіцый Сойкі і як асоба з выключным пачуццём гумару.
Выстава ў Слупскай бібліятэцы
Год Чэслава Мілаша ў Слупску святкуецца з размахам, нягледзячы на тое, што горад гэты даволі маленькі і ад асноўных падзей культурнай акцыі аддалены. Галоўная бібліятэка Паморскай акадэміі сустрэла мяне вялікім плакатам «2011 – год Чэслава Мілаша». Мілаш крочыць па планеце, і Слупск на яго дарозе!
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень сёмы, апошні
У апошні дзень Фестывалю надвор’е сапсавалася, аднак гэта не перашкодзіла правядзенню запланаваных мерапрыемстваў: падчас усіх імпрэзаў залы былі запоўненыя і гледачы вельмі прыхільна сустракалі выступоўцаў. Як зазначыў на апошняй імпрэзе мілашаўскага тыдня яго арганізатар Ежы Ільг, заканчваць Фестываль вельмі сумна, аднак праз два гады чакаецца наступны Фестываль, таму надта сумаваць няма ніякае нагоды. А значыць, самы час кідаць, паводле старой добрай традыцыі, манеткі ў Віслу – каб вярнуцца ў Кракаў праз два гады.
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень шосты
Пасля двух дзён, прысвечаных збольшага паэтычным чытанням і сустрэчам з пісьменнікамі, у Фестываль вяртаецца некаторая акадэмічнасць: у суботу і нядзелю адбудзецца некалькі вельмі важных для разумення творчасці Чэслава Мілаша дыскусіяў. Тым не менш, у Кракаў прыбываюць усё новыя і новыя сусветныя знакамітасці – нобелеўскія і букераўскія лаўрэаты, выступы якіх праходзяць у найпрыгажэйшых месцах Кракава – напрыклад, у старадаўніх касцёлах ці ў сценах Ягелонскага ўніверсітэта.
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень пяты
Фестываль Чэслава Мілаша даўно ўжо выйшаў за межы павільёна Мілаша на плошчы Шчэпяньскага і Collegium Novum. Згадкі пра Фестываль сустракаеш цяпер на кожным кроку: праграмкі, стэнды, абвесткі на шыльдах і інфармацыйных слупах. Любое месца, дзе праходзяць фестывальныя імпрэзы, тут жа ператвараецца ў «месца Мілаша». А таму назву павільёна-інсталяцыі цяпер можна перанесці на ўвесь Кракаў, цалкам справядліва назваўшы яго «горадам Мілаша».
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень чацверты
У чацверты дзень Фестывалю, праграма якога была да гэтага надзвычай багатай і шчыльнай, мы змаглі вырвацца з крутаверці прэзентацыяў, паэтычных чытанняў і навуковых сесіяў і наведалі месца пахавання Чэслава Мілаша. Труна паэта знаходзіцца ў «крыпце вялікіх» у храме Св. Міхаіла Арханёла і Св. Станіслава Біскупа на Скалцы, што ў раёне Казімеж.
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень трэці
Першыя дні Фестывалю мелі досыць акадэмічны характар, і толькі пачынаючы з трэцяга дня навуковыя сесіі і прэзентацыі кніг пачалі разбаўляцца паэтычнымі выступамі знакамітых гасцей. Найбліжэйшымі днямі ў Кракаве будзе гучаць усё больш і больш паэзіі – апошнія дні Фестывалю, калі большасць навукоўцаў ужо раз’едзецца па дамах, прысвечаныя менавіта сучаснаму прыгожаму пісьменству. Але пакуль Фестываль у самым разгары, у Collegium Novum не сціхаюць навуковыя дыскусіі, а дзесьці побач пачынаюцца аўтарскія сустрэчы з паэтамі і празаікамі.
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень другі
Ранкам 10 траўня ў Кракаве ўсё было як мае быць. У кнігарнях прадаваліся цэлыя стосы кніг Чэслава Мілаша, у крамах адзення – майкі для «носьбітаў паэзіі». Вуліцы горада, у адпаведнасці са словамі намесніка мэра па пытаннях культуры Кракава Магдалены Срокі (якая на адкрыцці Фестывалю зазначыла, што Кракаў мусіць стаць горадам, прыязным для творчых людзей, бо толькі так палякі могуць вярнуць свету доўг за тое, што ў гады сацыялізму многія польскія пісьменнікі знаходзілі прыстанак у іншых краінах) і праўда былі надзвычай прыязныя да творчых людзей. А ў Collegium Novum Ягелонскага ўніверсітэта працягвалася навуковая канферэнцыя.
Дзённік ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве. Дзень першы
Фестываль нагадвае пра сябе ўжо па дарозе з Варшавы ў Кракаў. Яшчэ ў самым пачатку дарогі ў вагонах цягніка «Intercity» абвясцілі пра тое, што польская чыгунка не збіраецца заставацца ўбаку ад усеагульнага святкавання Году Мілаша. Па-першае, імем Чэслава Мілаша цяпер названы адзін з цягнікоў польскай чыгункі — ён ідзе па маршруце «Варшава Усходняя — Кракаў Галоўны», які раней называўся «Гевеліюш». Па-другое, цягам усяго фестывальнага тыдня, з 9 да 15 траўня, цягнікі на Кракаў будуць мець не толькі вагон-рэстаран, але і вагон-чытальню, дзе ва ўтульнай атмасферы пасажыры змогуць пачытаць творы польскага набеліста — каб прыехаць на Фестываль добра падрыхтаванымі.
«Сцэны з жыцця паэта»
Выдадзены суполкай «BOSZ» альбом мусіць прывесці дакументальныя сведачнні розных этапаў жыцця Чэслава Мілаша. Каментаром да сабраных пад адной вокладкай фотаздымкаў стануць вершы, празаічныя творы і лісты польскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі.
Паўсотні новых перакладаў з нагоды юбілею
Звыш 50 новых перакладаў Чэслава Мілаша, пакупка часткі паэтавага архіву для польскіх збораў ‒ гэта толькі некаторыя падзеі, звязаныя са святкаваннем Года Мілаша.
Вершы Мілаша і джаз
Джазавая спявачка Ага Зарыян (Aga Zaryan) распачала працу над новым альбомам, у якім прагучаць песні на вершы Чэслава Мілаша. Новы запіс упершыню будзе прадстаўлены ў траўні на ІІ фестывалі Чэслава Мілаша ў Кракаве.
Праграма Фестывалю імя Чэслава Мілаша ў Кракаве
З 9 па 15 траўня 2011 года ў Кракаве (Польшча) пройдзе вялікі Фестываль прысвечаны сёлетняму юбіляру. Гэта будзе другі па ліку падобны фестываль, які аб«яднае навукоўцаў, літаратараў, перакладчыка, музыкаў і кінематаграфістаў. З поўнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца ніжэй.
Паэтычны слэм «Мілаш. Кароткія зместы»
Люблінскія студэнты таксама далучацца да святкавання Года Мілаша. Фрыстайл-слэм «Мілаш. Кароткія зместы» («Streszczamy Miłosza») – гэта падзея, натхнёная вядомым скетчам Монці Пайтана «У пошуках страчанага часу» паводле Марсэля Пруста і «Паэтычным трактатам» Чэслава Мілаша, падчас якой маладыя паэты і фрыстайлеры з Любліна будуць спаборнічаць у мастацтве слова па правілах слэму.
Чэслаў Мілаш у джазе
Паэзія Чэслава Мілаша ў выкананні класічных і джазавых салістаў - так ушануюць паэта ў Беластоку. Праект хоча рэалізаваць мясцовае «Таварыства развіцця музычнай дзейнасці».
Польскія кампазітары напішуць творы па тэкстах Мілаша
Пяць польскіх кампазітараў прынялі запрашэнне напісаць творы на падставе выбраных тэкстаў Чэслава Мілаша. Кампазіцыі прагучаць на 9 кракаўскім міжнародным фестывалі «Sacrum Profanum» у выкананні пяці знакамітых аркестраў.
Абвешчаны міжнародны конкурс на стварэнне шрыфта «Мілаш»
У гонар стогадовага юбілею паэта, эсэіста і перакладчыка Чэслава Мілаша быў аб’яўлены Міжнародны студэнцкі конкурс на стварэнне шрыфта «Мілаш».
Польскае радыё запускае праект, прысвечаны Чэславу Мілашу
«Польскае радыё» запусціла спецыяльны праект, прысвечаны Году Чэслава Мілаша. Штотыдзень на старонцы milosz.polskieradio.pl будуць прэзентаваныя новыя перадачы, архіўныя запісы і ўспаміны пра польскага нобельскага лаўрэата.
На Падляшшы прайшоў сімпозіум пра «роднасць і супольнасць» сучаснай Еўропы
Пра сучасную Еўропу, яе «роднасць і супольнавасць», пра выклікі, якія стаяць перад ёю дыскутавалі ў Сейнах (Падляшскае ваяводства, Польшча) даследчыкі і аматары творчасці Чэслава Мілаша. Дыскусіі праходзілі ў межах сімпозіуму «Ваколіцы «Роднай Еўропы»«, што пачаўся ў нядзелю, 20 лютага. На гэты год прыпалі сотыя ўгодкі нараджэння паэта.
Беларусы могуць атрымаць літоўскую ўзнагароду імя Мілаша
Польскі Інстытут у Вільні, Саюз журналістаў Літвы і Літоўскае Нацыянальнае Аб’янанне дзеячоў культуры заснавалі ўзнагароду імя Чэслава Мілаша за найлепшую публікацыю, прысвечаную ідэі суіснавання народаў на польскіх і літоўскіх землях.
Мілаш думае пра Расію
У польскай выдавецкай серыі «Zeszyty Literackie» у лістападзе 2010 года выйшаў зборнік выбраных эсэ Чэслава Мілаша пад назвай «Расія, трансакіянскія бачанні».
Усе навіны 2011
Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты


