Інтэрв’ю
Адам Паморскі: «Абы не выявілася, што Мілаш – сапраўдны беларус, і ніхто іншы»
Адам Паморскі, вядомы польскі перакладчык, літаратуразнаўца, старшыня польскага ПЭН-цэнтру, дзеліцца некаторымі меркаваннямі пра Чэслава Мілаша.
Наталля Гарбанеўская: Мілаш - чалавек-эпоха.
Гадоў сем таму Аляксандр Ф«ют, адзін з самых уважлівых даследчыкаў творчасці Чэслава Мілаша, пісаў – на прыкладзе адной кнігі, але гэта можна распаўсюдзіць і на іншыя – пра ролю прыватнай, індывідуальнай біяграфіі Мілаша як матэрыялу для яго паэзіі: «Яе [біяграфію паэта] можна ўспрымаць як дзіўны і адчувальны ўрок выпадковасці чалавечага лёсу, урок, які гісторыя дала ў ХХ стагоддзі аднаму з жыхароў Цэнтральнай Еўропы. Адначасова гэта спасцігальная з працай сума досведу, назіранняў, думак, успамінаў, якія складаюць любое асобнае жыццё, што ў дадзеным выпадку ахоплівае амаль цэлую эпоху».
Андрэй Хадановіч: «Кожны верш Мілаша набліжае чалавека да свабоды»
2011 год абвешчаны ў многіх краінах сьвету Годам паэта, Нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша. У сувязі з чым шмат дзе ўжо адбываюцца і яшчэ адбудуцца самыя розныя ўшанавальныя імпрэзы. Зь Міжнароднага паэтычнага фэстывалю ў Кракаве нядаўна вярнуўся паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. Гутарыў карэспандэнт беларускай службы Радыё «Свабода» Міхась Скобла.
Інтэрв’ю з індыйскім паэтам і перакладчыкам Ашокам Ваджпаі
Ашок Ваджпаі - індыйскі паэт, перакладчык, выдавец, літаратурны крытык, адзін з самых цікавых сучасных творцаў на мове хіндзі. Апошнім часам паэт займаецца вывучэннем, перакладам і прасоўваннем у Індыі польскай паэзіі, пераклаў на мову хіндзі вершы Мілаша, Ружэйвіча, Шымборскай і Герберта.
Знакі надыходзячых часоў
Пераклад інтэрвію з Чэславам Мілашам, якое было надрукавана ў кракаўскім часопісе «Znak» у сакавіку 1994 года. Гутарыць Павел Лісіцкі.


