Вярнуцца на сайт
Мілашаў лірычны герой змяняе касцюмы, маскі, ролі... Аляксандр Фют
...Гэта мета-літаратура, то бок слова, якое не паведамляе, а ачышчае. Анджэй Кіёўскі
Паэт злучае і складае адзін з адным вобразы, сімвалы, знакі, што паходзяць з розных культураў... Бажэна Хшанстоўска
Мілаш аднавіў рамантычны ўзор паэта, увасабляючыся ў ролю мудраца, прарока, выхавальніка народу. Ежы Квяткоўскі
Мілаш увесь — гэта незастылая, арыгінальная думка ў развіцці. Артур Мендзыжэцкі
Предыдущая цитата Следующая цитата «Родная Еўропа» — год Чэслава Мiлаша
Вершы
Што робіш, паэт, на руінах
Сабору Сьвятога Яна
У цёплы вясновы дзень?

Пра што ты думаеш тут,
Дзе вецер нясе ад Віслы
Пыл чырвонае крушні?

Ты кляўся ня быць ніколі
Плакальніцай жалобнай.
Ты кляўся не дакранацца
Да ранаў свайго народу,
Каб іх не зрабіць сьвятыняй,
Праклятай сьвятыняй, насланьнем
Тваіх далёкіх нашчадкаў.

Ды гэта плач Антыгоны,
Што не знаходзіць брата,
Ды гэта звыш чалавечай
Меры. Сэрца — як камень,
Дзе жамярыцай замкнулі
Зерне цёмнай любові
Сама няшчаснай зямлі.

Ці так я хацеў кахаць,
Ці пра гэтае марыў?
Ці так я хацеў шкадаваць,
Ці пра гэтае марыў?
Маё пяро мне здаецца
Лягчэйшым за пёры калібры.
Мне гэткі цяжар не пад сілу.
Як жыць у гэтай краіне,
Дзе наступаеш на косьці
Непахаваных блізкіх?
Галасы чую, бачу ўсьмешкі.
Як пісаць мне? Пяцёра рук
Хапаюць маё пяро
І кажуць пісаць гісторыю
Іхных жыцьця і сьмерці.
Ці плакальніцай жалобнай
Мне стацца наканавана?
Не, пяяцьму людзкія сьвяты,
Залатыя гаі, да якіх
Мяне ўводзіў Шэксьпір. Пакіньце
Хвілю радасьці для паэтаў,
Бо йнакш загіне ваш сьвет.

Вар’яцтва жыць без усьмешкі
І паўтараць два словы,
Зьвяртаючыся да мёртвых,
Да вас, чыім лёсам
Мусіла быць весялосьць
Думак, пачуцьцяў, песень, бяседаў.
Два ўратаваныя словы:
Праўда і справядлівасьць.

Кракаў, 1945

Пераклаў Андрэй Хадановіч

2011 — год Чэслава Мілаша ў Польшчы

Чатырохтомавік Мілаша — самая купляная кніга за 2011 год

Кнігарня «логвінаЎ» падвяла вынікі продажаў кніг за 2011 год. Грунтоўны збоор твораў Чэслава Мілаша ў Беларускіх перакладах, які пабачыў свет сёлета, стаў самай прадаванай кнігай.

Цалкам азнаёміцца з рэйтынгам, складзеным кнігарняй, можна па спасылцы.

Навіны