Бібліятэка
УВАГА! У ліпені і жніўні бібліятэка Польскага Інстытута не працуе!
Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску сардэчна запрашае ўсіх зацікаўленых у аўторак з 10: 00 да 14: 00 і ў пятніцу з 12: 00 да 16: 00
Усе кнігі, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Інстытута, — гэта дары розных асяродкаў, такіх як Бібліятэка Міністэрства замежных спраў РП, Архіў літаратурнага інстытута ў Парыжы, Фонд «Dobro Lokalne», а таксама прыватных асоб з Беларусі.
Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць каля 1000 кніг з наступных раздзелаў:
- Мастацкая літаратура
- Дзіцячая літаратура
- Культура і мастацтва
- Палітыка і гаспадарка
- Гісторыя
- Рэлігія і філасофія
- Тэатр і кіно
- Біяграфіі славутых людзей
- Фотаальбомы
- Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.



