падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Вулічная клаўнада "ПІНЭЗКАЛОГІЯ"

7 - 8 мая 2017Тэатр
Месца: Мінск, Стары горад, Ратуша

 
7 і 8 мая ў Верхнім горадзе адбудзецца V Мінскі форум вулічных тэатраў. Заснавальнікамі Мінскага форуму вулічных тэатраў выступілі Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры Беларусі, Цэнтр сучасных мастацтваў
 
У рамках Форуму адбудуцца выступы цыркавых студый Беларусі і вулічных тэатраў з Беларусі, Германіі, Італіі, Польшчы і Прыднястроўя
 
Польшчу прадставіць тэатр з горада Гданьск «Пінэзка», які выступіць з вулічнай клаўнадай «Пінэзкалогія».
Вулічная клаўнада «Пінэзкалогія» - гэта выбуханебяспечная сумесь блазнавання, пантамімы, танца, акрабатыкі, жангліравання шарамі і кольцамі, язда на аднаколавым ровары і імправізацыя з аўдыторыяй, якая, несумненна, прынясе вялікае задавальненне гледачам усіх узростаў.
 
Падрабязная праграма і інфармацыя пра фестываль на сайце http://st-fest.org/

Месца: Мінск, Верхні горад, Ратуша
Пачатак а 14-й гадзіне
Уваход вольны