падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Тэлевізійны спектакль "МЁРТВЫ КЛАС"

20 мая 2015Тэатр
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, Мінск, вул. Сурганава 14 а, аўд. 310

ЗАЛАТАЯ СОТНЯ ТЭАТРА ПОЛЬСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ

МЁРТВЫ КЛАС /1992 г., каляр., тэлевізійны спектакль, 100 хв./
 

Рэжысёр: Тадэвуш Кантар

Спектакль, у якім разам з акцёрамі выступаюць лялькі, а межаў паміж жыццём і нябытам, як і паміж тэатральнымі жанрамі, не існуе. Спектакль падрывае штодзённыя ўмоўнасці і стэрэатыпы.

Тадэвуш Кантар (1915-1990) - адзін з самых буйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя, рэжысёр і мастак, які ставіў амаль бясслоўныя спектаклі-хэпенінгі ў кракаўскім тэатры "Крыкот-2". Жанр сваіх прадстаўленняў, выдуманых імправізацыйным метадам, ён часамі называў "крыкатажамі" - ад назвы тэатра.
 
 

Пачатак а 19-й гадзіне.

Фільм дэманструецца на мове арыгінала.

Уваход вольны.