Спектакль “САТЫРЫЯДА”
ХХ МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “БЕЛАЯ ВЕЖА 2015”
“САТЫРЫЯДА” Тэатр на чамаданах (Вроцлаў, Польшча)
Лукаш Енджэйчак, Ганна Енджэйчак
Рэжысёр – Лукаш Енджэйчак
Сцэнаграфія і касцюмы – Ганна Енджэйчак
Музыка – традыцыйная цыркавая музыка, Генры Манчыні, Лара Фабіян, Дзеян Спаравала, Неле Карайліч, Фелікс Мендэльсон, Горан Брэгавіч і іншыя.
«Сатырыяда» – дзіўны вулічны спектакль у традыцыях рускага і ўкраінскага камедыйнага мастацтва. Гледачы ўбачаць дасціпную гісторыю сямейнага жыцця, шматграннага і непрадказальнага, у якой каханне перамешанае з нянавісцю, а вяселле паступова пераходзіць у пахаванне. Новыя дэталі і інтрыгі ў спектаклі з'яўляюцца ў імгненне вока. Шоў выткана з розных тэматычных нітак, у ім вулічны тэатр удала спалучаецца з цыркавым мастацтвам. Артысты прадэманструюць унікальную язду на двухметровым аднаколавым веласіпедзе з элементамі жанглявання, а лёгкае, забаўляльнае інтэрактыўнае прадстаўленне будзе суправаджацца жыццярадаснай балканскай музыкай.
