падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Спектакль “ДЗЯДЫ”

12 верасня 2015Тэатр
Месца: Брэст, В/зала Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы

ХХ МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “БЕЛАЯ ВЕЖА 2015”

“ДЗЯДЫ” па паэме Адама Міцкевіча

Переклад з польскай мовы Сержа Мінскевіча

Пастаноўка і музычнае афармленне – Павел Пасіні (Польшча)

Мастак-пастаноўшчык – Алена Лола Лолі (Польшча)

Сцэнічная версія – Патрыцыя Даловы (Польшча)

Відэа – Марыя Пожыц (Польшча)

У спектаклі занятыя: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Ляўчук, Вячаслаў Цыцкоўскі, Алег Бузук, Сяргей Пяткевіч, Дзяніс Сарока, Міхаіл Ільіч, Генадзь Чурыкаў, Яўген Рэкеш, Вольга Жук, Кацярына Яцкавец, Наталля Вараб'ёва, Ала Омесь, Дар'я Старасотнікава, Таццяна Строк, Іван Гізмант.

Паэма «Дзяды» Адама Міцкевіча – гэта частка нашай агульнай гісторыі, беларускай і польскай, у якой нацыянальная ідэнтычнасць не тое, што нам дадзена звыш, а тое, што мы ствараем самі.

У аснове сюжэта брэсцкай пастаноўкі ляжыць дэтэктыўнае раследаванне ў адной з маленечкіх вёсак Палесся, мэта якога – выявіць ініцыятараў меркаванай змовы супраць цара. Рухавіком сюжэту становіцца Паэт-вандроўнік, які шукае адказы на пытанні, разгадку якіх сёння ведаюць толькі мерцвякi. Аднаўляючы абрад Дзядоў, ён надзяляе жывых магчымасцю пачуць тых, хто сышоў, каб зразумець, дараваць і дазволіць мёртвым супакоіцца з мірам.

Абрадавая тэатральная форма, якую развіваюць у сваім спектаклі пастановачная група з Польшчы і брэсцкія акцёры, дапамагае ўвасобіць гісторыі, пра якія немагчыма расказаць словамі, але можна паказаць і раскрыць пры дапамозе гледачоў. Менавіта гледачы, быццам антычны хор, становяцца сустваральнікамі спектакля.

150 хвілін

(На беларускай мове)
 
Пачатак а 18-ай гадзіне