падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Спектакль "CARMEN FUNEBRE"

13 верасня 2015Тэатр
Месца: Брэст, Плошча Леніна

ХХ МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “БЕЛАЯ ВЕЖА 2015”

CARMEN FUNEBRE Тэатр «Бюро Падружы» (Познань, Польшча)

Рэжысёр – Павел Шкотак

Сцэнаграфія, касцюмы, харэаграфія – Тэатр «Бюро Падружы»

Музыка – Барташ Бароўскі

У спектаклі занятыя: Марта Стржалка, Юстына Палушыньска, Яраслаў Сійкоўскі, Барташ Бароўскі, Томаш Уржалік, Лукаш Кавальскі, Пётр Вайтыняк, Мацей Закржэўскі.

Ідэя спектакля «Развітальная песня» зарадзілася ў перыяд этнічных канфліктаў у краінах Еўропы ў канцы ХХ стагоддзя. Шматлікія апавяданні бежанцаў аб пакінутых хатах, раскіданых па ўсім свеце сваяках натхнілі рэжысёра і акцёраў звярнуцца да глабальных і вострых праблем – да вайны і яе ахвяр.

Хадулі, агонь, асляпляльнае святло пражэктараў, уражлівыя дэкарацыі і халодзячая душу музыка адначасова выклікаюць страх і абуджаюць у гледачах спагаду. Прадстаўленне не адрозніваецца шматслоўнасцю, але яго вобразы ад гэтага толькі набываюць вялікую яснасць, дакладнасць і сілу.

40 хвілін без слоў
 
Пачатак а 20-ай гадзіне