падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Гастролі Драматычнага тэатра імя А. Венгеркі (Беласток, Польшча)

14 - 16 мая 2015Тэатр
Месца: Мінск, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44

 
14 мая
 
Гугулы (драма)

Аўтар – В. Гжэгажэўска

Рэжысёр – Агнешка Карыткоўска-Мазур

Працягласць – 1 г. 10 хв.

1980-ыя гады. Гектары - звычайная вёска, як усе іншыя ў Польшчы. Тут праходзяць рэлігійныя працэсіі, час ад часу адбываюцца фэсты, чытаюцца літанні каля прыдарожных крыжоў… Гектары – гэта пах зямлі, гудзенне мух, туга па спрадвечным і цыклічным. Гэта месца, дзе час цячэ па-іншаму.

Спектакль “Гугулы” – аповед аб сталенні ў гэткай Польшчы тых, хто ніколі не пакіне Гектараў і пра тых, хто паедзе засяляць гарады. Амнэзія адольвае людзей паводле прынцыпу: “Чым далей мне ўдалося дайсці, тым слабей бачу, адкуль іду”. Толькі рэха паўтарае: “Ты вёску пакінеш, але яна цябе – ніколі”. Да гэтага сяла трэба прыгледзецца ўважліва.

15 мая
 
Танга Забарона (мюзікл-кабарэ)

Аўтар, рэжысёр, сцэнарыст, харэограф – Мацей Заклічыньскі

Працягласць – 1 г. 30 хв

«Танга Забарона» - гэта прадстаўленне з жывой музыкай. У ім пераважаюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях міжваеннага перыяду.

Героі спектакля – удзельнікі Магічнага ансамбля, яны жадаюць далучыць кабарэ “Забарона” да элітных месцаў горада ў катэгорыі “забавы”. Персанажы спектакля: амбіцыёзны і зайздросны дырэктар, яго разбэшчаная жонка, незадаволены самадур-улан, пакорная сірата і чорт.

Пастаноўка інтэрактыўная – публіка прымае ўдзел у прадстаўленні, дзе спяваюць песні пра каханне і нянавісць, сум і незадаволенасць. У міжваенны час атрыбутамі ўдалага вечара ў кабарэ былі алкаголь, цыгарэты, музыка, танцы і спевы… Чым шырэй наладжваюцца ў гэты час забавы, тым прывідней становіца надзея, што заўтра ў свеце яшчэ буде панаваць мір.

16 мая 
 
Шэкспір (гратэск)

Аўтар – Д. Лукасінска

Рэжысёр – Агата Бізюк

Працягласць – 1 г. 10 хв.

Шматгранны спектакль пра тэатр чалавечых страсцяў, пра насілле ў мастацтве, пра тэатр палітыкі і палітыку ў тэатры. Уявіце сабе генія драмы ўсіх часоў і народаў у мясарубцы масавай культуры. Аўтары спектакля спрабуюць зазірнуць і пад спадніцу каралевы Лізаветы I, і ў пасцель польскіх палітыкаў. Імкнуцца выціснуць чалавека з акцёра, акцёра з лялькі, а ляльку з чалавека. Востры драйв гарантаваны