падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ДАНУТА В.” - монаспектакль Крысціны Янды

13 красавiка 2020Тэатр
Месца: анлайн

 
У межах акцыі #zostańwdomu тэатр ПАЛОНІЯ запрашае на прэм’ерны паказ спектакля “ДАНУТА В.” у пастаноўцы Януша Заорскага. Аднаразовы паказ монаспектакля Крысціны Янды адбудзецца ў велікодны панядзелак 13 красавіка а 18:00PL/19:00BY.

Паглядзець спектакль можна на старонцы ў Фэйсбуку ці на Vimeo.

Працягласць: 130 хвілін

Аўтары: Данута Валенса, Пётр Адамовіч

Адаптацыя і выкананне: Крысціна Янда

Рэжысёр: Януш Заорскі

Сцэнаграфія: Крысціна Янда

Спектакль “ДАНУТА В.” пастаўлены паводле кнігі Дануты Валенсы “Мары і таямніцы” (2011). У смелай і вострай аўтабіяграфіі аўтарка распавядае пра сябе, сваю сям'ю і бурлівую гісторыю Польшчы апошніх дзесяцігоддзяў. Яна ўспамінае цудоўныя моманты, але таксама разважае пра цану, якую давялося за іх заплаціць. Яна распавядае свету сваю версію падзей.

Ролю Дануты Валенсы выконвае Крысціна Янда, якая пра сваю працу над тэкстам і спектаклем распавядае так:

"Гэты спектакль і гэтая роля, з легендарным лідарам Салідарнасці і прэзідэнтам Польшчы на заднім плане, з'яўляюцца адным з самых вялікіх маіх жыццёвых выклікаў, не толькі прафесійных, але таксама чалавечых і грамадзянскіх. Кожны дзень прызнанні спадарыні Дануты Валенса выклікаюць у мяне захапленне і хваляванне. Прастата і шчырасць гэтых выказванняў уражваюць і выклікаюць павагу. Усё гэта выклікае жаданне наогул гісторыю Польшчы распавесці з пункту гледжання жанчын".