падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя Стыпендыяльнай Праграмы імя Лейна Кіркланда

10 верасня 2013
Месца: Мінск, БІП- Інстытут правазнаўства, Мінск, вул. Караля, 3, аўд. 20

10 верасня 2013 года ў БІП- Інстытуце правазнаўства (Мінск, вул. Караля, 3, аўд. 20) адбудзецца сустрэча з прадстаўніком Стыпендыяльнай праграмы імя Лейна Кіркланда Аннай Якоўскай.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя Праграмы Кіркланда, гутарка з выпускнікамі і ўдзельнікамі Праграмы, а таксама адказы на пытанні.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
 
Пачатак а 18-ай гадзіне
Уваход вольны
 

Стыпендыяльная праграма ім. Лейна Кіркланда адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з двух- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:

Эканоміка і кіраванне;

Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);

Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);

Права;

Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);

Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;

Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:

Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі карты пабыту ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);

Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);

Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);

Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы) ці англійскай мовы – у выпадку падання кандыдатам дакладнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валодання польскай мовай;

Стаж працы – не менш двух гадоў.

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: http://www.kirkland.edu.pl/.