падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Польскія вялікодныя стравы

10 красавiка 2018
Месца: Цэнтр «Рэстаранны Практыкум» (г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60, к. 3)

10 красавіка з 10:00 да 13:00 у цэнтры «Рэстаранны Практыкум» (г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60, к. 3) адбудзецца кулінарны майстар-клас «Польскія вялікодныя стравы». 
Разам з шэф-кухарам з Польшчы Адрыянам Рыкоўскім удзельнікі змогуць прыгатаваць святочныя стравы паводле традыцыйных польскіх рэцэптаў. 

На майстар-клас змогуць патрапіць 10 асобаў, што дашлюць заяву на ўдзел праз АСАБІСТАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ў Facebook. Значэнне мае чарговасць пададзеных заявак. 
У паведамленні неабходна пазначыць імя і прозвішча, а таксама кантактны нумар тэлефона. У адказ Вы атрымаеце адпаведную інфармацыю ад арганізатараў.