падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"ZESPÓŁ POLSKI"

23 чэрвеня 2010Музыка

 “ЛЯ ВЫТОКАЎ МУЗЫКІ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА”
 Канцэртная праграма ў выкананні гурта “
Zesp
ół Polski” (Варшава) і піяніста Дзмітрыя Уласюка (Мінск)

Ніхто не аспрэчвае  факта, што непаўторнасць твораў Шапэна ў значнай ступені вынікае з яго захаплення  народнай музыкай. Шапэн, зачараваны гучаннем народнай капэлы, калектыўнымі і адзіночнымі спевамі, моцна звязаўся з каханай роднай зямлёю, якую ўжо ніколі не забываў. Вядомы музыкавед Здзіслаў Яхімецкі казаў, што Мазуркі Шапэна – гэта “адзіная ў сваёй арыгінальнасці музычная эпапея польскага люду.” Праграма “Ля вытокаў музыкі Шапэна” прыводзіць да агульнага назоўніка народную музыку і “Мазуркі” Шапэна. У канцэрце прагучаць таксама ўнікальныя народныя песні і танцы – мазуркі, абэркі, куявякі і полькі з мазавецкіх нізінаў – творы, водгук якіх мы чуем у кампазіцыях Шапэна.  Музыканты калектыву Zespół Polski адшукваюць свой рэпертуар у гістарычных крыніцах і навуковай дакументацыі, а выконваюць яго выключна на аўтэнтычных даўніх народных інструментах.

Дзмітрый Уласюк – таленавіты беларускі піяніст, аспірант Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.  Актыўна ўдзельнічае ў фестывалях і канцэртах у Беларусі, Украіне, Расіі, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Японіі, Харватыі, ЗША і Кітаі. Іграў з Нацыянальным Адэсскім Філарманічным аркестрам, з філарманічным сімфанічным аркестрам імя А. Рубінштэйна (г. Лодзь), з сімфанічным аркестрам Харватскага радыё і тэлебачання, з сімфанічным аркестрам оперы г. Спліт, з дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку І ўзнагароды Міжнароднага конкурса піяністаў III EPTA Svetislav Stancic у Загрэбе (Харватыя, 2007).

 

“ЖОРЖ САНД, МАЗУРКА І ШАПЭН”
Харэаграфічна-музычная навэла ў выкананні беларускіх артыстаў

Музычны спектакль “Дзень дзевятай мазуркі” альбо “Жорж Санд, мазурка і Шапэн” – харэаграфічная навэла для дарослых, дзе шапэнаўская музыка, выкананая беларускімі музыкантамі, будзе падтрымана  харэаграфічным візуальным радам у стылі мадэрн і агучана перапіскай Шапэна з Жорж Санд, якая аднойчы сказала: “Адна вашая мазурка вартая ўсіх маіх раманаў”.
 Фартэпіянныя мазуркі прагучаць не толькі ў арыгінальнай версіі. Мы пачуем музыку Шапэна праз жаночае сапрана, праз тэмбравую насычанасць віяланчэльнага і фаготавага гучання. Скрыпка Войцэха Жыўнага падасць свой голас праз эпізоды шапэнаўскіх навэл-успамінаў. А шапэнаўскае ліставанне, дзякуючы разгорнутай  драматургіі, дасць магчымасць пазнаёміцца з невядомым Шапэнам.

 


Месца: Мінск, Канцэртная зала Белдзяржфілармоніі, пр. Незалежнасці, 50

Каментарыi да падзеi (3):

zxrsfstrse,20:2103.04.2011

NbmepPsspRdmiHgCCQ

RHFgRw <a href="http://ivthlbxdbvpc.com/">ivthlbxdbvpc</a>, [url=http://hwlmwjnzmqbe.com/]hwlmwjnzmqbe[/url], [link=http://vzdskldguekw.com/]vzdskldguekw[/link], http://nieygaegbsdt.com/
cyosjrivlm,22:4010.06.2011

qWphmjBhddRKJIU

U1K0aY <a href="http://dqvmvjuszwzi.com/">dqvmvjuszwzi</a>, [url=http://rkakcnkrgvpz.com/]rkakcnkrgvpz[/url], [link=http://cgobaxwsyymv.com/]cgobaxwsyymv[/link], http://dohzjqlbwoly.com/
cmfkmny,03:0123.01.2012

whyyZmnWEnMDwY

aSkpiM <a href="http://yivuepnghtfx.com/">yivuepnghtfx</a>, [url=http://cygodotpedpn.com/]cygodotpedpn[/url], [link=http://fxpfwcspvrvt.com/]fxpfwcspvrvt[/link], http://hspjszshvyoz.com/

Пакiнуць свой каментарый:

Iмя *:
Эл. пошта:
Тэма:

Тэкст каментарыя *:

Увядзіце тэкст, што выяўлены на малюнку *:
Абавязковыя для
запаўнення палі пазначаны *