падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ZAKOPOWER”

24 лiстапада 2011Музыка
Месца: Мінск, вул. Прытыцкага, 62, ст. м. «Кунцаўшчына», Клуб «RE: PUBLIC»,

 
 
 
Клуб RE:PUBLIC (Вул. Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына)
 
Пачатак: 19:00
у супрацоўніцтве з       
 
з удзелам
беларуска-нямецкага гурта "KRIWI" 
 
 
Канцэрт аднаго з самых папулярных польскіх гуртоў
у рамках міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе 2011
 
ZAKOPOWER –  у назве гурта згадваецца паўднёвы горад-курорт Закапанэ і англійскае слова “power” (сіла).
ZAKOPOWER ствараюць музыку ўласнага, унікальнага стылю, які спалучае ў сабе фоль-мадэрн, world, поп- і рок-эстэтыку. Але галоўнае, што заваёўвае сэрцы тысяч паклоннікаў – гэта безумоўна харызма, эмацыянальнасць, энтузіязм, незвычайна глыбокія і захапляльныя гукі і тэксты.
 
Мінскі канцэрт адбудзецца з удзелам цяпер ужо бераруска-нямецкага гурта «KRIWI».
 
Даведкі па тэлефонах: (017) 294 22 22 (044) 794 21 75
Заказ білетаў: (017) 310 31 42
 
  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
· Гурт Zakopower дае да 100 канцэртаў у год – у Польшчы знойдзецца яшчэ няшмат калектываў, што выступаюць гэтак жа часта.
· Zakopower дэбютаваў у 2005 з музычным альбомам «Music Hal», і ў гэтым жа годзе быў намінаваны на прэмію MTV Europe Music Awards 2005 у катэгорыі “лепшы выканаўца”, а Фанаграфічная акадэмія намінавала альбом «Music Hal» на галоўную польскую музычную прэмію “Фрыдэрык” у шасці катэгорыях.
· У 2007-м выйшаў другі альбом гурта – “Na Siedem”. За яго калектыў атрымаў прэмію “Фрыдэрык” у катэгорыі “Альбом году” Etno/Folk. · Назва гурта ўтворана ад горада Закапаны, дзе нарадзіўся яго лідар і заснавальнік – скрыпач Себасцьян Карпель.
 
У склад калектыву ўваходзяць:
  • Себасцьян Карпель (Sebastian Karpel)
  • Войцех Топа (Wojciech Topa) ·
  • Бартэк Кудасік (Bartek Kudasik)
  • Юзэф Хыц-Сцэпан (Józef Chyc-Scepon)
  • Пётр Рыхлец (Piotr Rychlec)
  • Тамаш Краўчык (Tomasz Krawczyk) · Міхал Тромбскі (Michał Trąbski)
  • Лукаш Москал (Łukasz Moskal)
Канцэртны DVD групы, выдадзены ў 2009 годзе, дасягнуў статусу “Залатога Альбома”
У 2010 годзе калектыў выступіў у лонданскай залі Queen Elizabeth Hall Southbank Centre з трыма канцэртамі, у тым ліку – у двух праектах з Найджэлам Кэнэдзі.