падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Інтэрнэт-мост гітарыстаў Еўропы

1 мая 2016Музыка
Месца: Мінск, Клуб "Кайот"

1 мая ў мінскім клубе "Кайот" а 17-й гадзіне лепшыя гітарысты Беларусі і ўсе, хто прыйдуць з гітарамі, сыграюць разам знакаміты хіт Джымі Хендрыкса «Hey Joe» - сінхронна разам з 8 000 гітарыстамі з Вроцлава (Польшча) і сотнямі іншых удзельнікаў у розных гарадах Еўропы. Пасля сумеснага з усёй Еўропай трыб'юта «Hej Joe» адбудзецца канцэрт з удзелам лепшых гітарыстаў Беларусі: Сяргея Трухановіча, Андрэя Казлоўскага, Уладзіміра Ткачэнка, Аляксандра Кіса, іншых вядомых музыкантаў: Ігара Варашкевіча, Леаніда Вярэніча, Віктара Навуміка.
Штогод 1 мая ў польскім горадзе Вроцлаве на фестываль “Thanks Jimi” збіраюцца гітарысты з усёй Польшчы і з іншых краін, каб устанавіць рэкорд самага вялікага ў свеце гітарнага аркестра. У 2003 годзе польскі блюзавы гітарыст Лешэк Ціхоньскі сабраў у першы раз вялікі гітарны аркестр (588 удзельнікаў), які выканаў хіт Джымі Хендрыкса "Hey Joe".
У 2009 годзе фестываль партапіў ў кнігу рэкордаў Гінеса. У 2014 годзе ў ім удзельнічалі ўжо 7344 гітарыста.
У гэтым годзе фестываль у Вроцлаве асаблівы: гэты горад - культурная сталіца Еўропы 2016.
 
 
 
Удзельнікі беларускага фестывалю далучацца да Усееўрапейскага руху гітарыстаў з дапамогай інтэрнэт-маста, у якім, акрамя Вроцлава, прымуць удзел многія гарады Еўропы: Дрэздэн і Оберхаузен ў Германіі, Мадрыд і Сан-Себасцьян у Іспаніі, Брысталь (Вялікабрытанія), Кальботн (Нарвегія), Масква, Будапешт і Прага.
  
Арганізатары фестывалю Minsk Thanks Jimi Festival - Сяргей Трухановіч і Генадзь Прасвіракоў, якія таксама з'яўляюцца арганізатарамі штогадовага конкурсу маладых беларускіх гітарыстаў Virage Guitars. Разам з іншымі гітарыстамі Еўропы ўдзельнікі фестывалю ў Мінску будуць спрабаваць устанавіць сусветны рэкорд World Guitar Record-online, як самы вялікі гітарны аркестр, які грае сінхронна онлайн!
На ТБ-экранах у клубе "Кайот" будзе транслявацца Вроцлаўскі фестываль, а выступленне беларускіх гітарыстаў будзе транслявацца ў Інтэрнэце для прагляду ва ўсіх краінах Еўропы.
Месца правядзення: Мінск, бар "Каёт", пр-т Незалежнасці, 117 а. Пачатак фэсту ў 17:00. Рэгістрацыя гітарыстаў з 14:00 да 16:00.
Уваход на фестываль з гітарай бясплатны!
Фестываль “Minsk Thanks Jimi Festival” праводзіцца пры падтрымцы партала Tut.by, які будзе весці прамую трансляцыю падзеі ў інтэрнэце.
Больш інфармацыі: тэл. +375 29 190-66-66
Карысныя спасылкі: http://virage.guitars/ https://vk.com/virageguitars