падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Моцны чалавек" (1929 г., Польшча)

2 ліпеня 2015Музыка
Месца: Мінск, Музей З. Азгура

"КІНЕМО" - адзіны ў Беларусі open-air-фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Гледачы змогуць не проста пазнаёміцца з кінашэдэўрамі мінулага, але і ўбачыць іх, так бы мовіць, у новым гучанні, бо выкананыя ўжывую аўтарскія саўндтрэкі напэўна дададуць да вядомых стужках нябачаныя раней сэнсавыя адценні.
 
2 ліпеня ў Музеі З. Азгура (Мінск, вул. Азгура 8), у 21.30
ў межах фкстывалю КІНЕМО адбудзецца прэзентацыя польскага нямога кіно "Моцны чалавек" (1929 г.) рэжысёра Хенрыка Шаро.
Жывы аўдыёрад да фільму створаць беларускія музыканты сумесна з польскім кампазітарам і музыкантам Яцэкам Сатомскім.
 
 
Яцэк Сатомскі (Jacek Sotomski) - польскі кампазітар. Вучыўся ў Вроцлаўскай акадэміі музыкі па класу кампазіцыі ў Агаты Зубель (Agata Zubel) і па класу камп’ютарнай кампазіцыі ў Цэзары Духноўскага (Cezary Duchnowski). Аўтар камерных і сімфанічных твораў. Таксама піша электронную музыку. Яго творы выконваліся на такіх фестывалях як: World Music Days, Young Composers Meeting, Warsaw Autumn, Musica Polonica Nova, Musica Electronica Nova. Кампазітар таксама піша музыку для тэатра. У 2011 годзе разам з Мікалаем Ласкоўскі (Mikołaj Laskowski) заснаваў ансамбль, які выкарыстоўвае старыя касетныя магнітафоны ў якасці інструментаў.