«Люстра душы»
30 верасня 2009Музыка
Сольны фартэпіянны канцэрт у выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Палякова (Мінск), прысвечаны 200-тай гадавіне з нараджэння Фрыдэрыка Шапэна.

Аляксандр Палякоў — адзін з найбольш яркіх і таленавітых беларускіх піяністаў. Музыкант праводзіць актыўную канцэртную дзейнасць у сваёй краіне і за мяжой. Выступаў у канцэртных залах Францыі, Эстоніі, Іспаніі, Германіі, Румыніі, Украіны, Расіі. Ігра Аляксандра Палякова атрымала высокую ацэнку выдатных музыкантаў свету: Дзмітрыя Башкірава, П'ерлуіджы Дэстра, Пітэра Данахаў, Любові Жук, Андрэя Паначэўнага.
Жанравая разнастайнасць праграмы, паэтычнае апавяданне пра творчы воблік Ф. Шапэна, а таксама мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, дазволяць акунуцца ў цудоўны свет музычных вобразаў Ф. Шапэна.
У праграме канцэрта прагучаць накцюрны, санаты, мазуркі, скерца, паланэзы.
Вядучая — Юлія Архангельская
Месца: Мінск, Камерная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі



