падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Кракаўскі квінтэт "NEW BONE"

4 сакавiка 2015Музыка
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая канцэртная зала

ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ
Імправізацыі на тэму музыкі кіно 20-х, 30-х гг. XX ст.

„Калектыў NEW BONE грае ўласную, арыгінальную музыку, у якой чуць тое, што найважнейшае ў джазе: groove, swing, дасканалае гучанне, выпрацаваныя сола, клопат пра форму і, ўрэшце, прыгожы баланс паміж павагай да традыцыі і сучасным прагрэсіўным музычным мысьленнем. Гэта характэрызуе толькі артыстаў з найвышэйшай паліцы." (Ярэк Сметана, Jazz Forum 7-8, 2012)
 
New Bone – кракаўскі джазавы квінтэт, у біяграфіі якога ўжо шмат творчых поспехаў. Калектыў вядомы аматарам джазу не толькі па ўсёй Польшы, але і за яе межамі. Іх альбом "Destined" атрымаў цудоўныя рэцэнзіі, плёнам якіх былі шматлікія канцэрты ў розных краінах.
Новы альбом калектыву “Follow Me” – гэта сучасныя джазавыя імправізацыі да музыкі кіно 20-х і 30-х гадоў аўтарства выбітных польскіх кампазітараў Хенрыка Варса і Браніслава Капера, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у Злучаных Штатах і менавіта ў Галівудзе. Дваццатыя і трыццатыя гады ХХ стагоддзя - час маляўнічы, расспяваны і растаньчаны, час фантастычных кар’ер, новых канонаў моды, вялікай папулярнасці зорак кіно і эстрады. Ніколі дагэтуль, і таксама ніколі потым, жыццё не мела столькі колераў, адценняў і густаў...
 
Хенрык Варс быў вельмі папулярны ў Польшчы яшчэ да эміграцыі, а ў Амерыцы актыўна супрацоўнічаў з кінапрадзюсерамі. Яго песні спявалі між іншымі Бінг Кросбі (Bing Crosby) і Дорыс Дэй (Doris Day). Браніслаў Капер – аўтар шматлікіх джазавых стандартаў, сярод якіх найбольш вядомы „On Green Dolphin Street”, які стаў папулярным дзякуючы Майлсу Дэвісу (Milesa Davis) i „Invitation” , інтэрпрэтаваны Джонам Колтрэйнам (Johna Coltrane) альбо Джо Хэндэрсанам (Joe Henderson). Капер быў чатыры разы намінаваны на Оскара, але ўзнагароду атрымаў адзін раз, у 1953 г., за музыку да мюзікла „Лілі” рэж. Чарлза Уолтэрса. Варта адзначыць, што падрыхтоўкай аранжыровак да альбома “Follow Me” займаліся выдатныя польскія джазавыя піяністы Дамінік Ваня, Ёахім Мэнцэль і Анджэй Ягадзінскі.